Паважаныя банкаўскія і фінансавыя працаўнікі Навагрудчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з вашым прафесійным святам!
Без перабольшання можна сказаць, што ваша сфера дзейнасці была і застаецца ў ліку найважнейшых і першарадных, бо ад зладжанай работы фінансавых і банкаўскіх устаноў залежыць сацыяльна-эканамічная стабільнасць прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.
Упэўнены, што ваша добрасумленная праца і надалей будзе спрыяць росту вытворчасці, укараненню эфектыўных метадаў гаспадарання, павышэнню дабрабыту нашых жыхароў, а шматгадовы вопыт, надзейны кадравы патэнцыял, уменне прымаць узважаныя рашэнні дапамогуць справіцца з любымі праблемамі.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, плённай працы, стабільнасці і новых гарызонтаў у фінансавай дзейнасці.
Навагрудскі райвыканкам
Раённы Савет дэпутатаў