Крадзяжы, пранікненне ў кватэру, злачынцы ў інтэрнэце. Крымінальная хроніка Навагрудскага раёна

Крадзяжы, пранікненне ў кватэру, злачынцы ў інтэрнэце. Крымінальная хроніка Навагрудскага раёна

Крадзяжы, пранікненне ў кватэру, злачынцы ў інтэрнэце. Крымінальная хроніка Навагрудскага раёна

21 января 2021 1348

Крадзеж меднай праводкі

Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС шукаюць злодзея, які ў перыяд з верасня 2020 г. па 10 студзеня 2021 г. шляхам выстаўлення аконнай рамы з пакінутага па спадчыне дома ў в. Басіна ў грамадзяніна О. ўчыніў крадзеж 30 метраў меднай праводкі і электрарухавіка ад пральнай машыны на агульную суму 50 рублёў.

У гаражы – па электраабсталяванне

Невядомы злодзей у перыяд з 26 снежня 2020 г. па 11 студзеня шляхам зрыву навясных замкоў, пранік  у гаражы ў ГК «Вясенні» па вул. Індустрыяльнай. З гаража грамадзяніна П. выкраў набор слясарнага інструменту і вуглашліфавальную машынку на агульную суму 250 рублёў. І з гаража грамадзяніна П. выкрадзены рукзак з рыбалоўнымі снасцямі на суму 90 рублёў.

Згодна з арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж) караецца грамадскімі работамі або штрафам, папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў. За тое ж дзеянне, учыненае паўторна, альбо групай асоб, альбо з пранікненнем у жыллё, прадугледжана пакаранне да 4 гадоў пазбаўлення волі. Калі гэта злачынства ўчыненае арганізаванай групай альбо ў асабліва буйным памеры, прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 12 гадоў са штрафам.


Несанкцыянаваны доступ

Міліцыя шукае злачынцу, які 10 студзеня ў сетцы Інтэрнэт у сацыяльнай сетцы «У кантакце», ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да асабістых старонак грамадзяніна Я. і грамадзянкі Б., жыхароў г. Навагрудка.

У адпаведнасці за арт. 349 КК, несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў камп’ютарнай сістэме, сетцы або на электронных носьбітах, што суправаджаецца парушэннем сістэмы абароны (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі), які пацягнуў па неасцярожнасці змену, знішчэнне, блакіраванне інфармацыі або вывад са строю камп’ютарнага абсталявання, альбо прычыненне іншай шкоды, караецца штрафам або арыштам.

Пранік у кватэру

Да адказнасці па арт. 202 КК будзе прыцягнуты злачынца, які ў перыяд з 26 па 28 снежня 2020 г. шляхам пашкоджання ўваходных дзвярэй пранік у кватэру па вул. Мінскай, пакінутую па спадчыне грамадзянцы С., жыхарцы г. Гродна.

У адпаведнасці з арт. 202 КК, незаконнае пранікненне ў жыллё насуперак волі пражываючых альбо іншае парушэнне недатыкальнасці законных уладанняў грамадзян караюцца грамадскімі работамі, штрафам або арыштам.


Шукаем злачынцаў у інтэрнэце

Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС працягваюць праводзіць комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асоб, якія ўчынілі злачынствы.

Невядомы злачынца 14 студзеня каля 11.00 у сетцы Інтэрнэт у мэсенджары «Вайбер» у ходзе тэлефоннай размовы махлярскім шляхам пад падставай процідзеяння несанкцыянаваным расходным аперацыям па карт-рахунку завалодаў 3116 рублямі навагрудчаніна К.

Невядомы злачынца 9 снежня ў 13.20 у сетцы Інтэрнэт з БПК ААТ «ААБ Беларусбанк» з карткі навагрудчаніна Б. выкраў 2002 рублі 48 капеек.

Невядомы злачынца 12 снежня ў 14.02 у сетцы Інтэрнэт з БПК ААТ «ААБ Беларусбанк» з карткі навагрудчанкі Р. учыніў крадзеж 865 рублёў.

Невядомы злачынца 12 снежня ў 15.40 у сетцы Інтэрнэт з БПК ААТ «ААБ Беларусбанк» з карткі навагрудчаніна Ч. выкраў 461 рубель 25 капеек.

Невядомы злачынца 12 студзеня ў 19.35 у сетцы Інтэрнэт з БПК ААТ «ААБ Беларусбанк» з карткі навагрудчаніна П. ўчыніў крадзеж 999 рублёў.

У адпаведнасці з арт 212, крадзеж маёмасці шляхам змены інфармацыі, апрацаванай у камп’ютарнай сістэме, якая захоўваецца на электронных носьбітах альбо шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму лжывай інфармацыі, караецца штрафам або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна ці групай асоб па папярэдняй змове, альбо спалучанае з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі, караецца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам ці абмежаваннем свабоды на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Калі ў асоба буйным памеры –  прадугледжана да 2 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

Віктар Шайпак,

першы намеснік начальніка РАУС