Крадзяжы, махлярства, несанкцыянаваны доступ. Крымінальная хроніка Навагрудскага раёна

Крадзяжы, махлярства, несанкцыянаваны доступ. Крымінальная хроніка Навагрудскага раёна

Крадзяжы, махлярства, несанкцыянаваны доступ. Крымінальная хроніка Навагрудскага раёна

28 января 2021 1333

Абрабаваў аднасяльчан

У дачыненні да раней судзімага непрацуючага грамадзяніна С., жыхара в. Вялікія Карнышы, заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэкса. Мужчына з 15 па 19 студзеня шляхам зрыву навяснога замка з гаража ў гэтай вёсцы ў грамадзяніна Б. учыніў крадзеж 2-х камплектаў медных правадоў да аўтамашын, камплекты меднай праводкі для падключэння акустычных дынамікаў, пары красовак. Прычыненая шкода склала 250 рублёў.

Ён жа з 10 па 19 студзеня гэтага года шляхам зрыву замкоў з гаспадарчых пабудоў у гэтай вёсцы ў грамадзяніна К. учыніў крадзеж каністры ёмістасцю 20 л з 10 л бензіну і каля 4 кг лому медзі. Прычыненая шкода склала 82 руб. 76 кап.

Яшчэ адно злачынства грамадзянін С. учыніў у перыяд з 15 снежня па 20 студзеня ў в. Малыя Карнышы. Злодзей шляхам зрыву навяснога замка з гаспадарчай пабудовы, якая належыць грамадзяніну Т., учыніў крадзеж электрарухавіка і лому медзі з другога электрарухавіка. На гэты раз сума прычыненай шкоды склала 100 руб.

Згодна з арт. 205 КК, таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж) караецца грамадскімі работамі або штрафам, папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў.

Тое ж дзеянне, учыненнае паўторна ці групай асоб альбо з пранікненнем у жыллё, караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў. Злачынства, учыненае ў буйным памеры, караецца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў са штрафам.


Несанкцыянаваны доступ

Міліцыя шукае злачынцу, які 14 студзеня ў сетцы Інтэрнэт у сацыяльнай сетцы «У кантакце» ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да асабістай старонкі грамадзянкі Г.

У адпаведнасці за арт. 349 КК, несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў камп’ютарнай сістэме, сетцы або на машынных носьбітах, што суправаджаецца парушэннем сістэмы абароны (несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі), які пацягнуў па неасцярожнасці змену, знішчэнне,блакіраванне інфармацыі або вывад са строю камп’ютарнага абсталявання, альбо прычынення іншай  істотнай шкоды, караецца штрафам або арыштам.

Несанкцыянаваны доступ, учынены з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці, або групай асоб па папярэдняй змове, альбо асобай, якая мае доступ да камп’ютарнай сістэмы або сеткі, караецца штрафам або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады, арыштам да 2 гадоў.


Не давярайце інтэрнэтмахлярам!

Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС працягваюць праводзіць комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асоб, якія ўчынілі злачынствы.

Невядомы злачынца 14 студзеня ў сетцы Інтэрнэт з БПК ААТ «ААБ Беларусбанк» з карткі навагрудчанкі Б. выкраў 1900 руб.

У адпаведнасці з арт 212, крадзеж маёмасці шляхам змены інфармацыі, апрацаванай у камп’ютарнай сістэме, якая захоўваецца на электронных носьбітах альбо шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму лжывай інфармацыі, караецца штрафам або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна ці групай асоб па папярэдняй змове альбо спалучанае з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі, караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Калі ў асоба буйным памеры –  прадугледжана да 2 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

Віктар Машчар,

намеснік начальніка Навагрудскага РАУС
Фота з адкрытых крыніц