Крадзяжы, інтэрнэтмахляры, забойства. Крымінальная хроніка на Навагрудчыне

Крадзяжы, інтэрнэтмахляры, забойства. Крымінальная хроніка на Навагрудчыне

Крадзяжы, інтэрнэтмахляры, забойства. Крымінальная хроніка на Навагрудчыне

03 апреля 2021 1087

Страшнае забойства

Супрацоўнікамі Навагрудскага РАУС устаноўлены падазраваемыя асобы, РАСК і пракуратурай заведзена крымінальная справа паводле арт. 147 ч. 3 КК РБ у дачыненні да грамадзян К. і Н., раней судзімых, мясцовых жыхароў.

Мужчыны 7 сакавіка ў дзённы час, знаходзячыся ў кватэры па вул. Міцкевіча, падчас сумеснага распіцця спіртных напіткаў і ўзніклай сваркі на глебе непрыязных адносін падвергнулі збіццю грамадзяніна Г. Мужчыне былі нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр. Пасля гэтага грамадзяне К. і Н. перамясцілі Г. і пакінулі на вуліцы паблізу з магазінам па вул. Міцкевіча.

Згодна з арт.147 КК – наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, гэта значыць пашко­джання, небяспечнага для жыцця, якое пацягнула за сабой страту зроку, слыху, якога-небудзь органа або страту органам яго функцый, перапыненне цяжарнасці, псіхічнае захворванне, страта агульнай працаздольнасці, караецца абмежаваннем волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў або пазбаўленнем волі на тэрмін ад 4 да 8 гадоў.

Тыя ж дзеянні, учыненыя ў адносінах да асобы, заведама малалетняй, састарэлай або якая знаходзіцца ў бездапаможным стане; у дачыненні да выкра­дзенага чалавека; спосабам, які мае характар пакут або катавання; групай асоб; агульнанебяспечным спосабам, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 5 да 10 гадоў.

Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна альбо асобай, якая раней учыніла іншае злачынства, звязанае з наўмысным прычыненнем цяжкага цялеснага пашкоджання альбо раней учынілі забойства, а роўна ў дачыненні да дзвюх або больш асоб, альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелага, караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін
ад 5 да 15 гадоў.

Пагражаў забойствам

Жыхар аг. Уселюб, непрацуючы, раней судзімы Ж. 3 лютага па месцы жыхарства ў стане алкагольнага ап’янення ў ходзе сваркі, дэманструючы ў руцэ нож, пагражаў забойствам сужыцельцы Ш, якая нідзе не працуе. У адносінах да мужчыны заведзена крымінальная справа згодна з арт. 186 – пагроза забойствам, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэнне маёмасці агульнанебяспечным спосабам, калі меліся падставы баяцца яе ажыццяўлення, караецца грамадскімі работамі, штрафам, папраўчымі работамі на тэрмін да года або арыштам, абмежаваннем волі на тэрмін да 2 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

У дачыненні да гэтага ж грамадзяніна заведзена яшчэ адна крымінальная справа згодна з арт. 153 КК. 31 снежня 2020 г. мужчына ў стане алкагольнага ап’янення падчас сваркі пабіў сужыцельку Ш., прычыніўшы ёй цялесныя пашкоджанні.

Разлічылася выкрадзенай карткай

Жыхарка г.п. Любча, непрацуючая, раней судзімая грамадзянка С. будзе адказваць згодна з ч. 2 арт. 212 КК. Жанчына 26 лютага з 0.57 да 09.48 з раней выкра­дзенай карткі «БПС Сбербанк» у грамадзяніна Д., жыхара в. Пуцэвічы, шляхам разліку за тавары ў магазіне ў г. Іўе і на АЗС-11 у г. Навагрудку ўчыніла крадзеж 204 руб.

Інтэрнэтмахляры

Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС працягваюць праводзіць комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне асобы, якая 24 сакавіка ў 12.02 у сетцы Інтэрнэт з карткі «ААБ Беларус­банк» грамадзянкі Б., жыхаркі г.п. Любча, выкрала 920 руб.

У адпаведнасці з арт 212, крадзеж маёмасці шляхам змены інфармацыі, апрацаванай у камп’ютарнай сістэме, якая захоўваецца на электронных носьбітах, альбо шляхам увядзення ў камп’ютарную сістэму лжывай інфармацыі, караецца штрафам або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або зай­мацца пэўнай дзейнасцю, арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна ці групай асоб па папярэдняй змове альбо спалучанае з несанкцыянаваным доступам да камп’ютарнай інфармацыі, караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў, арыштам ці абмежаваннем волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Калі ў асоба буйным памеры – прадугледжана да 2 гадоў пазбаўлення волі са штрафам.

В. Шайпак,

першы намеснік начальніка Навагрудскага РАУС