Крадзеж бензіну майстрам, браканьер, пагроза забойствам. Крымінальная хроніка на Навагрудчыне

Крадзеж бензіну майстрам, браканьер, пагроза забойствам. Крымінальная хроніка на Навагрудчыне

Крадзеж бензіну майстрам, браканьер, пагроза забойствам. Крымінальная хроніка на Навагрудчыне

26 февраля 2021 1209

Пагражаў забойствам брату

Крымінальная справа заведзена згодна з арт.186 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да грамадзяніна Г., несудзімага навагрудчаніна, які не працуе. Ён 4 лютага ў 19.00 па месцы жыхарства, падчас сваркі, дэманструючы ў руцэ нож, пагражаў забойствам брату, які пражывае сумесна з ім.

Артыкул 186 – пагроза забойствам, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэнне маёмасці агульнанебяспечным спосабам, калі меліся падставы баяцца яе ажыццяўлення, караецца грамадскімі работамі або штрафам, папраўчымі работамі на тэрмін да года, арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да 2 гадоў.

Крадзеж бензіну


Майстру вытворчага навучання Навагрудскай РАС «ДТСААФ», навагрудчаніну В., за прысвоены бензін прыйдзецца адказваць па закону. Заве­дзена крымінальная справа згодна з ч. 1 арт. 211. Мужчына з 25 лістапада па 19 студзеня (дакладны час і дата не ўстаноўлены) шляхам прысваення з замацаванай за ім грузавой аўтамашыны выкраў 255 л бензіну АІ-92. Арганізацыі прычынена шкода на суму 433 руб. 50 кап.

Артыкул 211 прадугледжвае за прысваенне альбо растрату маёмасці асобай, якой яна даручана, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або арыштам ці абмежаваннем волі да 4 гадоў са штрафам.

Абакраў аднавяскоўцу

Жыхар в. Клёны грамадзянін П. 11 лютага ў перыяд з 12.00 да 15.00 шляхам адмыкання навяснога замка з жылога дома аднавяскоўцы ўчыніў крадзеж 2 кг свежага сала і кансерваваных прадуктаў харчавання. Шкода склала 146 руб.

Затрымалі браканьера

Заведзена крымінальная справа згодна з ч. 2 арт. 282 КК у дачыненні да грамадзяніна У., жыхара в. Налібакі. Мужчына з пачатку студзеня па 10 лютага ў лесе Налібацкага лясніцтва, паблізу з в. Налібакі, не маючы дакументаў на права палявання і спецыяльнага дазволу, у забаронены час усталяваў 4 пасткі і ажыццявіў здабычу 5 асобін куніцы. Захоўвалася здабытае ў гаспадарчай пабудове ў двары яго дома. Прычынена шкода навакольнаму асяроддзю на 5075 руб.

У адпаведнасці з арт. 282 КК – паляванне без належнага на тое дазволу, альбо ў забароненых месцах, альбо ў забаронены час, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі (незаконнае паляванне), учыненае на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да 2 гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю, або арыштам з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Выкралі зварачны апарат

Міліцыя шукае злодзея, які ў перыяд з 1 па 11 лютага шляхам зрыву навясных замкоў з гаспадарчых пабудоў і дачнага дома ў в. Ляхавічы-2 учыніў крадзеж зварачнага апарата, электра­рухавіка, 2 веласіпедаў, бензапілы, бензатрымера, вуглашліфмашынкі, ціскоў, чыгуннай рэйкі, ліхтарыка, прадуктаў харчавання і спіртных напіткаў. Сумы выкрадзенага склалі 400 руб. і 2500 руб. адпаведна.

Дэманціраваны нумар кузава

Невядомы ў неўстаноўленыя час і месца, шляхам дэмантажу перайначыў ідэнтыфікацыйны нумар кузава ў аўтамашыне «Мersedes-benz» грама­дзяніна С., жыхара в. Дварцы Гродзенскага раёна, якую 20 кастрычніка 2020 года падаў у РЭА МА ДАІ Навагрудскага РАУС для зняцця з уліку.

Махляры ў інтэрнэце

Злачынца 11 лютага ў 18.35 і 12 лютага ў 15.52 у неўстаноўленым месцы шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі з выхадам у сетку Інтэрнэт на сайце «Куфар» на падставе здачы кватэры ў арэнду завалодаў 250 руб. навагрудчанкі Г.

В. ШАЙПАК,

першы намеснік начальніка РАУС

   Фото из открытых источников, носит иллюстративных характер