Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з юбілеем газеты “Новае жыццё”

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з юбілеем газеты “Новае жыццё”

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з юбілеем газеты “Новае жыццё”

08 Октября 2019 133

Ад усёй душы віншуем калектыў рэдакцыі газеты “Новае жыццё” з 80-гадовым юбілеем!

За гэты час газета прайшла слаўны шлях. Вы пачалі сваё існаванне адразу ж пасля лёсавызначальнага для ўсіх беларусаў дня – уз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.

Ваша газета заўсёды была і застаецца сучаснай і запатрабаванай. У вобліку “Новага жыцця” ёсць часцінка працы, ведаў, творчасці журналістаў розных пакаленняў, усіх тых, хто калісьці працаваў у вашай рэдакцыі і хто працягвае працаваць зараз.

Вялікую ўвагу рэдакцыйны калектыў газеты надае асвятленню канкрэтных жыццёвых праблем жыхароў Навагрудчыны. Вы аператыўна  рэагуеце на злабадзённыя пытанні, умееце іх вырашаць, узмацняеце сувязь з чытачамі.

Мы ўдзячныя вам за вашу творчую працу, мудрасць, актыўную грамадзянскую пазіцыю, аб’ектыўнасць, шырыню тэм, якія вы асвятляеце.

У гэты святочны дзень жадаем усім ветэранам вашай газеты, калектыву рэдакцыі моцнага здароўя, прафесійных поспехаў,  пакарэння новых вяршынь.

Няхай вашы чытачы будуць удумлівымі і зацікаўленымі, а тыражы – вялікімі і стабільнымі.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў