Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Сусветным днём пошты

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Сусветным днём пошты

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Сусветным днём пошты

09 Октября 2019 97

9 кастрычніка Сусветны дзень пошты і сваё прафесійнае свята адзначаюць усе, хто мае непасрэднае дычыненне на паштовай сістэмы.

Як бы далёка не ступіў прагрэс, колькі б ні прыдумалі спосабаў перапіскі і дастаўкі, пошта заўсёды будзе самым блізкім і дарагім сэрцу сувязным звяном паміж людзьмі.

Сучасныя аддзяленні паштовай сувязі аказваюць вялікую колькасць паслуг. Акрамя звыклай перасылкі лістоў, пасылак тут можна аформіць электронны перавод, аплаціць камунальныя паслугі, можна скарыстацца паслугай унутранай і міжнароднай экспересс-пошты, набыць некаторыя тавары і многае іншае.

Дарагія сябры! Сёння сфера дынамічна развіваецца, улічваючы высокія патрабаванні часу. Як вынік - людзі атрымліваюць зручныя і якасныя паслугі.

Жадаем усім прыемнай працы і радасці кожнаму лісту, які адшукаў свайго атрымальніка. І няхай кожны дзень прыносіць радасць не толькі вам, але і ўсім, хто прыйшоў на пошту. Здароўя, дабрабыту і святочнага настрою.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў