Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём вызвалення Навагрудка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

08 Июля 2019 385
Дарагія ветэраны!
Паважаныя землякі!
8 ліпеня - асаблівая, знамянальная дата для кожнага жыхара Навагрудчыны. У гэты дзень роўна 75 гадоў таму ў ходзе Беластоцкай аперацыі наш горад быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Тры доўгія гады знаходзілася ў акупацыі Навагрудская зямля, але яе жыхары не пакарыліся захопнікам, змагаліся за вызваленне роднага краю ў падпольных і партызанскіх атрадах.
Мы ганарымся нашымі ветэранамі, якія на перадавой, у падполлі, у партызанскіх атрадах і глыбокім тыле кавалі Вялікую Перамогу. Імёны воінаў-вызваліцеляў назаўжды ўвайшлі ў летапіс гісторыі Навагрудчыны і  захаваны ў памяці яе жыхароў.
Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму і новых поспехаў у стваральнай працы.
Разам мы зробім усё, што задумалі, і абавязкова даб’емся новых поспехаў у развіцці і росквіце нашага Навагрудскага краю і роднай Беларусі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў