Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абаронцы Айчыны

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абаронцы Айчыны

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абаронцы Айчыны

23 февраля 2020 1264

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, вайскоўцы і грамадзянскі персанал Навагрудскага гарнізона, воіны-інтэрнацыяналісты! Віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - святам мужнасці і высакароднасці.

Воінская служба заўсёды была і застаецца справай гонару, а людзі ў ваеннай форме - прыкладам адвагі, мужнасці і вернасці абавязку. У гэтым свяце - павага да абаронцаў роднай зямлі, падтрыманне традыцый і прызнанне заслуг многіх пакаленняў воінаў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць Айчыны на палях бітваў.

Ветэраны - гонар і слава нашага народа. Ім аддаём даніну павагі і выказваем сардэчную падзяку за актыўную жыццёвую пазіцыю, вялікую патрыятычную работу з моладдзю.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, надзейнага тылу і поспехаў у служэнні Айчыне.

 

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў