Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў падатковых органаў

09 июля 2023 577

Паважаныя работнікі і ветэраны падатковай службы Навагрудчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

На ўсіх этапах свайго развіцця служба падатковых органаў стаяла на варце інтарэсаў дзяржавы, выконвала важныя задачы эканамічнага і сацыяльнага значэння.

Ад вашай увагі, настойлівасці і непрымірымасці да парушэнняў шмат у чым залежаць развіццё прадпрымальніцтва, інвестыцыйны клімат і стабільнасць эканомікі раёна, а ў канчатковым выніку - дабрабыт і настрой землякоў.

Дарагія сябры! Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, удачы ва ўсіх справах і пачынаннях!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |