ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў культуры
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў культуры
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў культуры
10 октября 2021
1360
Паважаныя работнікі культуры Навагрудчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Дзякуючы вам, Навагрудчына далёка за сваімі межамі вядомая як край багатых культурных традыцый, у якім з даўніх часоў развіваецца і сталее музычнае і выяўленчае мастацтва, музейная і бібліятэчная справа, літаратурная творчасць і народныя рамёствы, ствараючы каларыт адзінага і непаўторнага краю. Навагрудчане ўдзячныя вам за высакародную, самаадданую працу, якая фарміруе духоўнасць асобы, нясе ў душы людзей ідэі Дабра і Прыгажосці, выхоўвае пачуццё высокай павагі да свайго мінулага, гарачай любві да роднай зямлі, удзячнасці людзям, якія захавалі і развілі ўсё тое лепшае, чым багата Навагрудчына сёння. Прыміце самыя найлепшыя пажаданні моцнага здароўя, сямейнага цяпла і дабрабыту і, канешне, плённай працы, творчых поспехаў і новых цікавых праектаў. Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.