Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці

15 октября 2023 155

Паважаныя работнікі фармацэўтычнай і мікрабіялагічнай прамысловасці! 
Віншуем вас з прафесійным святам!

Сёння мы аддаём даніну павагі многім пакаленням навукоўцаў, хімікаў, правізараў, тэхнолагаў і фармацэўтаў. Тым, хто стварае якасныя, а галоўнае, эфектыўныя лекавыя прэпараты, у тым ліку ўнікальныя вакцыны.

Ваша праца напрамую звязана з захаваннем здароўя чалавека. Кожны дзень жыхары раёна прыходзяць у аптэкі і атрымліваюць ад фармацэўтаў не толькі лекавыя сродкі, але і добрыя парады, умацоўваюцца ў надзеі і веры на выздараўленне.

Развіццё фармацэўтычнай галіны для нашай краіны мае вялікае эканамічнае і палітычнае значэнне. Менавіта ад вашай працы залежаць здароўе нацыі, даступнасць эфектыўных лекаў для кожнага грамадзяніна. Беларускія прэпараты ўжо даўно даказалі сваю канкурэнтаздоль­насць на сусветным узроўні, яны адказваюць самым строгім міжнародным патрабаванням, таму што іх ствараюць высока­кваліфікаваныя спецыялісты, якія любяць сваю справу.

Не кожны здолее навучыцца таму, чым у дасканаласці валодаеце вы, не кожны здолее зразумець тонкую хімію лекавых сродкаў і ўжо зусім нешматлікія змогуць прысвяціць сябе службе людзям.

У гэты святочны дзень выказваем вам словы па­дзякі за прафесіяналізм і імкненне дапамагаць лю­дзям. Жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, міру, дабра, аптымізму і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.