Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём маці

14 Октября 2019 426

Дарагія нашы жанчыны!    

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з Днём маці.

Гэты дзень дапамагае нам яшчэ мацней адчуць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, усвядоміць яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцей, маральных ідэалаў у грамадстве і, перш за ўсё, - сямейных.

З году ў год узрастае роля жанчын у палітычным і сацыяльна-эканамічным жыцці Беларусі. Жанчыны-маці як ніхто іншы зацікаўлены ў стабільнасці і росквіце краіны, мірным і шчаслівым жыцці сваіх дзяцей. Павышэнне прэстыжу сямейных каштоўнасцяў, падтрымка мацярынства і дзяцінства з'яўляюцца прыярытэтнымі напрамкамі сацыяльнай палітыкі суверэннай Беларусі.

Ад усёй душы жадаем вам, дарагія мамы, доўгага і шчаслівага жыцця ў асяроддзі блізкіх людзей. Няхай дзеці апраўдваюць вашы надзеі, радуюць сваімі дасягненнямі і нязменна дораць клопат і ўвагу.

Здароўя, хатняй утульнасці, любові і дабрабыту!

 

Раённы выканаўчы камітэт                                    

Раённы Савет дэпутатаў