Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём страхавых работнікаў

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём страхавых работнікаў

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём страхавых работнікаў

07 Декабря 2019 191

Паважаныя работнікі і ветэраны страхавой службы Навагрудчыны!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам.

У любых сацыяльна-палітычных і эканамічных умовах нацыянальнае страхаванне заўсёды служыць інтарэсам беларускай дзяржавы і народа, спрыяе развіццю і ўмацаванню нацыянальнай эканомікі. Вы дапамагаеце людзям упэўнена адчуваць сябе ў розных жыццёвых сітуацыях, не застацца сам-насам з цяжкасцямі.

Упэўненыя, што і ў далейшым вы будзеце рабіць усё, што ад вас залежыць, для ўмацавання эканамічнага дабрабыту арганізацый раёна і павышэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці яго жыхароў.

Жадаем усім работнікам сферы страхавання поспеху і прафесійнага росту, шчасця, здароўя і выдатнага настрою.



Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў