Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

07 ноября 2021 823

Паважаныя землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя – эпахальная падзея XX стагоддзя, якая ўвасобіла ў жыццё такія асноўныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павагу да людзей працы, сацыяльную справядлівасць.

Сёння мы ганарымся працоўнымі подзвігамі, воінскім гераізмам, навуковымі адкрыццямі савецкага часу.
З намі бясцэнны вопыт папярэдніх пакаленняў, а зна­чыць нам многае па плячы.

Дарагія сябры! Шчыра жадаем вам моцнага здароўя і шчасця, міру і згоды, значных поспехаў і дасягненняў у імя росквіту Навагрудчыны і Рэспублікі Беларусь.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.