Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Нараджэннем Хрыстовым

07 января 2020 1113

Хрысціянам Навагрудчыны, якія святкуюць Нараджэнне Хрыстовае 7 студзеня.

         Паважаныя святары і вернікі!

         Сардэчна віншуем вас са светлым святам Нараджэння Хрыстовага.

 Гэтае вялікае свята - невычэрпная духоўная крыніца, якая ўмацоўвае ў душах людзей маральныя каштоўнасці, сагравае сэрцы цяплом і любоўю, напаўняе дамы спакоем і ўтульнасцю, надае сілы ў пераадоленні жыццёвых цяжкасцей, дапамагае стаць лепшым і мудрэйшым.

Няхай святочная радасць Нараджэння Хрыстовага дорыць усім усмешкі і добры настрой, няхай заўсёды ў вашых душах пануе духоўны дабрабыт і светлыя мары.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы, узаемапаразумення і згоды ў сем’ях.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў