Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Перамогі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Перамогі

09 Мая 2019 155
Паважаныя ветэраны, землякі! 9 мая мы ўрачыста адзначаем самае дарагое для ўсяго шматнацыянальнага народа нашай краіны свята - Дзень Перамогі. Гэта вялікая дата ў гісторыі нашай Айчыны і наш святы абавязак - зберагчы памяць пра тых, хто не вярнуўся з палёў вайны, хто ваяваў у партызанскіх атрадах і падполлі, хто самааддана працаваў у тыле, набліжаючы Перамогу, хто не шкадуючы сіл, аднаўляў краіну з руін. Да гэтага свята аднолькава трапятліва ставяцца і тыя, хто прайшоў выпрабаванне вайной, і тыя, хто пра яе ведае па расказах відавочцаў. Перамога дасталася нам дарагой цаной і забываць аб звязаных з ёй чалавечых стратах мы не маем права. Словы вялікай удзячнасці мы накіроўваем салдатам Перамогі, усім прадстаўнікам старэйшага пакалення, якія гераічна вынеслі на сваіх плячах неймаверныя цяжкасці, адстаялі гонар і незалежнасць Радзімы, падарылі нам жыццё, будучыню, мір і свабоду. Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны, за вашу мужнасць і стойкасць, мудрасць і вопыт, за адданасць Прынёманскаму краю. Дарагія сябры! Ад усёй душы жадаем усім моцнага здароўя, бадзёрасці духу, энергіі, добрага настрою, прафесійных поспехаў, міру і радасці ў вашых дамах!   Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў Фота носіць ілюстрацыйны характар (з інтэрнэту)