В стране изменились правила содержания почтовых ящиков

В стране изменились правила содержания почтовых ящиков

31 января 2020 888
У шафы новыя шэфы

Тэхнічным абслугоўваннем паштовых скрыняў зараз зоймецца нацыянальны аператар паштовай сувязі. Гэта значыць, што рамантаваць, усталёўваць новыя паштовыя скрыні і замяняць тыя, што сталі непрыдатнымі, будуць не камунальнікі, як раней, а спецыялісты РУП «Белпошта».

Усё гэта прапісана ў пастанове Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 30 снежня 2019 г. № 21/29 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі па тэхнічным утрыманні абаненцкіх паштовых шафаў у жыллёвым фондзе».

Такім чынам, калі вы хочаце паставіць новую паштовую скрыню, падавайце заяўку ў аддзяленне сувязі па месцы жыхарства. Шафу заменяць за ваш кошт пасля папярэдняй аплаты работ. Такая ж паслядоўнасць вашых дзеянняў, калі захочаце ўмацаваць завесы дзверак, замяніць замок ячэйкі або пафарбаваць саму скрыню. Гэта значыць закажаце любую паслугу з пераліку работ па тэхабслугоўванні шафаў.

Згодна з новымі правіламі аператар разам з уласнікамі павінен правяраць стан паштовай скрыні не радзей аднаго разу ў год. З цягам часу на кожную з іх па спецыяльным трафарэце нанясуць адпаведны нумар жылога памяшкання. А на кантавым баку корпуса шафы з’явіцца індэкс аддзялення, якое яго абслугоўвае. Калі ў пад’ездзе ўсталявана некалькі шафаў, то індэкс пакажуць на той, якая адразу трапляе ў поле зроку. На паштовай скрыні ў прыватным сектары пакажуць назву вуліцы і нумар дома.

www.sb.by