У мінулым годзе ў Навагрудскім раёне зарэгістравана 14 карупцыйных злачынстваў

У мінулым годзе ў Навагрудскім раёне зарэгістравана 14 карупцыйных злачынстваў

У мінулым годзе ў Навагрудскім раёне зарэгістравана 14 карупцыйных злачынстваў

22 марта 2020 2010

Карупцыя лічыцца важнай грамадска-палітычнай праблемай, якая зніжае тэмпы эканамічнага росту. Злачынствы карупцыйнай накіраванасці, якія здзяйсняюцца службовымі асобамі, перашкаджаюць нармальнаму функцыянаванню дзяржаўных органаў, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў і падрываюць давер грамадзян да іх дзейнасці. Таму процідзеянне карупцыі застаецца адным з галоўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі. Падчас чарговага сумеснага пасяджэння райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў намеснік пракурора раёна Алена Цямірава далажыла аб стане карупцыі ў Навагрудскім раёне і прымаемых мерах па яе прысячэнні.

Згодна з арт. 1 «Закона аб барацьбе з карупцыяй», пад карупцыяй разумеецца:

наўмыснае выкарыстанне дзяржаўнай службовай або прыраўнаванай да яе асобай альбо замежнай службовай асобай свайго службовага становішча і звязаных з ім магчымасцей у мэтах супрацьпраўнага атрымання маёмасці або іншай выгады ў выглядзе работы, паслугі, заступніцтва, абяцанні прывілеі для сябе або для трэціх асоб;

подкуп дзяржаўнай службовай або прыраўнаванай да яе асобы альбо замежнай службовай асобы шляхам прадастаўлення ім маёмасці або іншай выгады ў выглядзе работы, паслугі, заступніцтва, абяцання прывілеі для іх або для трэціх асоб з тым, каб гэта дзяржаўная службовая або прыраўнаваная да яе асоба альбо замежная службовая асоба здзейснілі дзеянні ці ўстрымаліся ад іх здзяйснення пры выкананні сваіх службовых (працоўных) абавязкаў, а таксама ўчыненне названых дзеянняў ад імя або ў інтарэсах юрыдычнай асобы, у тым ліку замежнай.

– Прычынамі здзяйснення карупцыйных правапарушэнняў і злачынстваў працягваюць заставацца жаданне грамадзян атрымаць асабістую маёмасную выгаду, – адзначыла Алена Цямірава. – У параўнанні з 2018 годам у мінулым годзе ў нашым раёне назіраецца зніжэнне колькасці зарэгістраваных карупцыйных злачынстваў. У 2019 годзе карупцыйныя злачынствы мелі месца ў сферы аграпрамысловага комплексу, органаў унутраных спраў, устаноў Міністэрства па падатках і зборах.

У 2019 г. у Навагрудскім раёне зарэгістравана 14 карупцыйных злачынстваў:

арт. 210 Крымінальна кодэкса РБ «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі» – 5;

арт. 424 «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» – 3;

арт. 430 «Атрыманне хабару» – 6.

У 2018 г. зарэгістравана 26 карупцыйных злачынстваў:

арт. 210 – 7;

арт. 424 – 1;

арт. 426 «Перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў» – 1;

арт. 427 «Службовы падлог» – 1;

арт. 430 КК РБ – 17.


Удзельная вага карупцыйных злачынстваў у агульнай колькасці зарэгістраваных у раёне злачынстваў за 2019 г. склала 4,9% (за 2018 г. – 8,3%). Памер устаноўленай і кампенсаванай матэрыяльнай шкоды, прычыненай карупцыйнымі злачынствамі ў 2019 г. склаў 6968 руб. і 6968 руб. адпаведна. У 2018 г. – 47308 руб. і 16468 руб. адпаведна.

На тэрыторыі вобласці за 2019 г. учынена 242 карупцыйныя злачынствы, у 2018 г. – 257. Выяўленыя злачынствы ўчынены 127 асобамі, у 2018 г. – 129. Удзельная вага гэтых злачынстваў у агульнай колькасці зарэгістраваных злачынстваў склала 2,9% (2018 г. – 3%). Агульная сума матэрыяльнай шкоды па справах аб карупцыйных злачынствах па вобласці ў 2019 г. склала 1041155 руб., з якой кампенсавана 339006 руб.

– У мінулым годзе пракуратурай раёна праведзена 9 праверак па пытаннях барацьбы з карупцыяй, па выніках якіх унесена 6 прадстаўленняў, абвешчана 2 афіцыйныя папярэджанні аб недапушчальнасці паўторнага парушэння закона, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнута 11 асоб, распачаты 2 крымінальныя справы (па ч. 2 арт. 424 КК РБ «Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» і ч. 1 арт. 210 «Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі»), – паведаміла Алена Антонаўна. – Вышэйназваныя праверкі праводзіліся ва Уселюбскім сельвыканкаме, псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў, заводзе газавай апаратуры, упраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, МПМК-156, Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, ААТ «Кашалева-Агра», ААТ «Гарадзечна», камісіі райвыканкама па супрацьдзеянні карупцыі.


– Найбольш распаўсюджанымі карупцыйнымі правапарушэннямі ў мінулым годзе з’яўляліся правапарушэнні, якія ствараюць умовы для карупцыі, а менавіта парушэнні ў сферы ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг), – падкрэсліла намеснік пракурора раёна. – Яшчэ адна праблема ў гэтай сферы – непадпісанне адпаведнымі службовымі асобамі або несвоечасовае падпісанне абавязацельстваў па захаванні абмежаванняў, устаноўленых арт. 17–20 Закона «Аб барацьбе з карупцыяй». Датычацца названыя артыкулы абмежаванняў, якія ўстанаўліваюцца для дзяржаўных службовых і прыраўнаваных да іх асоб, абмежаванняў па сумеснай службе (рабоце) у дзяржаўных органах і арганізацыях мужа і жонкі, блізкіх сваякоў або сваякоў, абмежаванняў па ўдзеле ў дзейнасці органаў, якія ажыццяўляюць функцыі нагляду і кантролю ў арганізацыі, і абмежаванняў па кіраванні долямі ў статутных фондах (акцыямі) камерцыйных арганізацый.

Судом Навагрудскага раёна ў 2019 г. усяго разгледжана 8 крымінальных спраў аб учыненні карупцыйных злачынстваў 17 асобамі, з іх 3 крымінальныя справы ў дачыненні да 5 асоб, якія паступілі на разгляд з іншых раёнаў.

– Нягледзячы на вынікі дзейнасці па супрацьдзеянні карупцыі, парушэнні законнасці ў гэтай сферы працягваюць мець месца, падрываючы асновы законнасці і правапарадку, – канстатавала Алена Цямірава. – Таму ў мэтах прадухілення карупцыйных злачынстваў варта забяспечыць мэтанакіраваную, комплексную і бесперапынную працу, накіраваную не толькі на выяўленне і спыненне фактаў карупцыі, але і на ўсталяванне і ліквідацыю прычын, якія яе параджаюць.

Падрыхтавала Анастасія Пятрова, «НЖ»