У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Навагрудскім раёне расказалі аб асноўных парушэннях служб таксі

У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Навагрудскім раёне расказалі аб асноўных парушэннях служб таксі

У інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Навагрудскім раёне расказалі аб асноўных парушэннях служб таксі

22 марта 2020 1737

Таксі даволі распаўсюджаны і даступны від транспарту. Асабліва попыт на яго паслугі ўзрастае ў выхадныя і святочныя дні. Менавіта ў гэты час многія вадзіцелі ігнаруюць абавязковыя правілы перавозкі пасажыраў: не ўключаюць таксометр, а часам і зусім ажыццяўляюць дзейнасць без выплаты падатку або дзяржаўнай рэгістрацыі, парушаючы заканадаўства аб прадпрымальніцтве і падатках.

У мінулым годзе інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне ўстаноўлена 7 парушэнняў дзеючага заканадаўства суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць перавозкі аўтамабілямі-таксі. Асноўнымі парушэннямі, выяўленымі падчас правядзення праверак, з’яўляюцца парушэнні парадку прыёму грашовых сродкаў пры аказанні паслуг за наяўны разлік і парадку выкарыстання касавага абсталявання.

Да ведама вадзіцеляў аўтамабіля-таксі

У адпаведнасці з заканадаўствам, вадзіцель таксі абавязаны пасля пасадкі пасажыра і ўдакладнення ў яго пункта прызначэння пачынаць рух з уключаным таксометрам. Па заканчэнні перавозкі выдаць пасажыру чэк згодна з паказаннем таксометра. Забараняецца перавозіць пасажыраў з няспраўным або выключаным таксометрам, праца на лініі з выключаным таксометрам або без яго, альбо наўмыснае ўмяшанне ў работу спідометра або таксометра.

У залежнасці ад парушэння названых патрабаванняў можа быць прыменена адміністрацыйная адказнасць, штраф да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – да 100 базавых велічынь, на юрыдычную асобу – да 200 базавых велічынь.


Прадпрымальніцкая дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі

Фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржаўнай рэгістрацыі, могуць быць прыцягнуты да адказнасці: калі іх дзеянні маюць састаў адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага ч. 1-1 арт. 12.7 КаАП. Згодна з якім прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без дзяржаўнай рэгістрацыі альбо без дзяржаўнай рэгістрацыі і спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі), калі такі спецыяльны дазвол (ліцэнзія) абавязковыя, калі ў гэтым дзеянні няма саставу злачынства, цягне накладанне штрафу ў памеры да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэння, прылад і сродкаў здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама да 100% сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці, або без канфіскацыі.

Такім чынам у выніку ажыццяўлення нелегальнай перавозкі можа быць прыменена санкцыя ў выглядзе канфіскацыі аўтамабіля і атрыманага даходу, а таксама будзе даналічаны адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб у пяціразовым памеры.

Што трэба ведаць пасажыру

Адрозніць легальны аўтамабіль-таксі можна, у прыватнасці, па апазнавальных знаках: па жоўтых палосах на кузаве, плафоне на верхняй частцы кузава.

Аўтамабіль-таксі павінен быць абсталяваны таксометрам – прыборам, які аўтаматычна счытвае плату за праезд і друкуе касавы чэк.

Вадзіцель аўтамабіля-таксі не мае права перавозіць пасажыра з выключаным таксометрам, закрываць ад яго таксометр (яго часткі) або выкарыстоўваць замест яго мабільнае прылажэнне на тэлефоне, планшэце.

Рух пачынаецца толькі пасля ўключэння таксометра. Калі вадзіцель гэтага не зрабіў, варта нагадаць яму пра такую неабходнасць.

Па агульных правілах паездка аплачваецца па яе заканчэнні. Памер платы вызначаецца па таксометры і паказваецца ў чэку.

Як правіла, пасажыры аплачваюць паездку наяўнымі грашыма. Аднак усе аўтамабілі-таксі павінны быць абсталяваны аплатнымі тэрміналамі, якія забяспечваюць прыём да аплаты банкаўскія плацежныя карткі.


У адпаведнасці з абз. 8 п. 169 правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2008 №972 «Аб некаторых пытаннях аўтамабільных перавозак» і з арт. 28 Закона Рэспуб­лікі Беларусь ад 14.08.2007 № 278-З «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», пасажыр аўтамабіля-таксі мае права адмовіцца ад аплаты паездкі ў выпадку аказання паслугі таксі з выключаным таксометрам або без таксометра, за выключэннем выпадкаў выканання аўтамабільнай перавозкі пасажыраў аўтамабілямі-таксі, заказанай з выкарыстаннем электроннай інфармацыйнай сістэмы.

Выбіраючы легальных перавозчыкаў, пасажыр мае страхоўку і магчымасць абараніць свае правы.

Перавозчыкі пасажыраў аўтамабіляў-таксі, якія ўтойваюць свае даходы і не выплачваюць падаткі, клапоцяцца толькі аб сваім асабістым дабрабыце, пры гэтым яны і члены іх сем’яў карыстаюцца паслугамі медыцынскіх устаноў, школ і дзіцячых садоў, у фінансаванні якіх удзельнічаюць усе законапаслухмяныя падаткаплацельшчыкі.

Патрабуючы ад вадзіцеля ўключэння таксометра і выдачы пасля заканчэння паездкі дакумента (за выключэннем мабільнага дадатку), пасажыр пазбаўляе яго магчымасці ўтойвання выручкі і нявыплаты падаткаў.

Калі вы валодаеце фактамі не ўключэння таксометра, не выдачы касавага чэка, ажыццяўлення незарэгістраванай прадпрымальніцкай дзейнасці па перавозцы пасажыраў і вам неабыякавы дабрабыт нашага горада і раёна, інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне просіць інфармаваць аб такіх фактах па тэл. 8 (01597) 4-04-89.

У тэму

У ходзе праведзеных інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне сумесна з транспартнай інспекцыяй праверак у 2019 годзе выяўлена 13 грамадзян, якія ажыццяўлялі перавозку пасажыраў аўтамабілем-таксі без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, так званыя «нелегалы».

У дачыненні да іх інспекцыяй вынесены паведамленні-папярэджанні аб адказнасці за ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі і прад’яўлены да выплаты адзіны падатак з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, двое прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Нягледзячы на праведзеную інспекцыяй работу, асобныя суб’екты гаспадарання і грамадзяне ўсё ж парушаюць патрабаванні, устаноўленыя заканадаўствам пры ажыццяўленні перавозак аўтамабілямі-таксі.

Аддзел аператыўных мерапрыемстваў інспекцыі Міністэрства 
па падатках і зборах па Навагрудскім раёне