Сяргей Федчанка: «Наша задача – уважліва і добразычліва адносіцца да патрэб і запытаў людзей»

Сяргей Федчанка: «Наша задача – уважліва і добразычліва адносіцца да патрэб і запытаў людзей»

11 февраля 2020 966

Адно з пытанняў, якія былі разгледжаны на чарговым пасяджэнні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта, тычылася зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў райвыканкам і сельскія выканаўчыя камітэты ў 2019 годзе.

 Аб выніках работы са зваротамі грамадзян у райвыканкаме ў мінулым годзе далажыла начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Шкнай.

За 2019 год у органы мясцовай улады паступіла 606 пісьмовых і вусных зваротаў, у тым ліку ў райвыканкам – 349, што на 93 менш, чым у папярэднім годзе.

На працяглым кантролі знахо­дзяцца тыя пытанні, якія патрабуюць дадатковых фінансавых укладанняў, пагэтаму разглядаюцца з улікам наяўнасці бюджэтных сродкаў раёна і вобласці, а таксама па якіх патрабуецца правядзенне сезонных рамонтных ці будаўнічых работ. 

Былі і калектыўныя звароты – 38 (за 2018 г. – 54), а таксама 2 звароты (у 2018 г. – 4), якія падпісалі больш чым 30 чалавек: яны разглядаліся з выездам на месца. Тэматыка калектыўных зваротаў розная: пытанні капітальнага рамонту жылых дамоў, добраўпарадкавання прыдамавых тэрыторый, рамонту і асфальтавання дарог і інш.

Наталля Міхайлаўна адзначыла, што ў 2019 г. у райвыканкам паступіў 21 электронны зварот, яны разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

 

Вынікі зваротаў грамадзян у райвыканкам:

109 – вынесена станоўчае рашэнне;

3 – пакінуты без разгляду;

6 – адмоўлена ў іх задавальненні;

6 – адазваны заяўнікамі ў сувязі з іх рашэннем;

186 – дадзены тлумачэнні;

39 – пастаўлены на працяглы кантроль.

 

Аналізуючы тэматыку зваротаў грамадзян, Наталля Шкнай канстатавала, што асноўнымі пытаннямі звароту грамадзян сталі камунальныя пытанні, рамонт дарог і добраўпарадкаванне (242). Тэматыка зваротаў з году ў год амаль не мяняецца. Так па пытаннях сельскай гаспадаркі – 15 зваротаў, землеўладкавання і землекарыстання – 18, архітэктуры і будаўніцтва – 21. Зменшылася колькасць зваротаў па пытаннях гандлю і спажывецкага рынку – 8 (у 2018 г. – 12), сацыяльнага і пенсіённага забеспячэння – 7 (у 2018 г. – 9), аховы здароўя і адукацыі – па 3 звароты (у 2018 г. – па 4).

Старшыня райвыканкама Сяргей Федчанка падкрэсліў, што выкананне Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» – гэта работа, якая патрабуе асаблівай увагі з боку ўлады.  Наша задача – уважліва і добразычліва адносіцца да патрэб і запытаў людзей, не дапускаць павярхоўнага падыходу да разгляду іх зваротаў. Калі паабяцалі вырашыць пытанне, прапісалі тэрміны выканання, то выканаць абавязкова. Самае важнае – з людзьмі трэба працаваць канструктыўна, разглядаць звароты па сутнасці і не даваць пустых абяцанняў, якія ствараюць перадумовы для паўторных зваротаў не толькі ў райвыканкам, але і іншыя інстанцыі.

У пасяджэнні райвыканкама прыняў удзел кіраўнік справамі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Папоў.

 

Алена Ермакова, «НЖ»