З якімі здабыткамі падышлі да 1 Мая прафсаюзы, расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Яўгеній Дзедуль

З якімі здабыткамі падышлі да 1 Мая прафсаюзы, расказаў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Яўгеній Дзедуль

01 мая 2019 1236
1 Мая ў нашай краіне па традыцыі адзначаецца як дзень, калі мы славім працу – тую вечную каштоўнасць, якая дае нам магчымасць быць запатрабаванымі, уносіць уклад у развіццё і росквіт роднай краіны. Для прафсаюзаў гэта не толькі свята ўшанавання чалавека працы, але і дзень, калі прынята падводзіць вынікі зробленага. Мы сустрэліся са старшынёй раённага аб’яднання прафсаюзаў Яўгеніем Дзедулем, каб даведацца, з якімі здабыткамі падышлі да свята прафсаюзы. Першамайскае свята даўно можна аднесці да народных традыцый. Ужо не адно дзесяцігоддзе яно адзначаецца ў многіх краінах свету. І гэта невыпадкова, бо павага да чалавека працы, права людзей на работу і яе дастойныя ўмовы не страчваюць сваёй актуальнасці. А прадстаўляць і адстойваць інтарэсы працоўных – асноўная задача прафсаюзаў. – Мінулы год для прафсаюзнага руху краіны быў адзначаны шэрагам важных падзей, – гаворыць Яўгеній Дзедуль. – У 2018 годзе адным з найважнейшых пытанняў была работа над законапраектам Працоўнага ко­дэкса. Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі выступіла адным з распрацоўшчыкаў гэтага дакумента, у які было ўнесена каля 40 прапаноў. Усе яны сфарміраваны на аснове тых запытаў і праблем, з якімі звяртаюцца члены прафсаюза і працоўныя калектывы. Яшчэ адна важная падзея канца мінулага года – падпісанне Генеральнага пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2019-2021 гг. Дарэчы, сёлетні год асабліва адказны для прафсаюзнага руху ўсёй краіны. Ва ўсіх пярвічках працоўных калектываў пройдуць справа­здачна-выбарныя сходы. IMG_9225 [quote]На варце правоў працоўных[/quote] Раённае аб’яднанне прафсаюзаў – самая вялікая арганізацыя, якая аб’ядноўвае больш чым 14 тысяч чалавек. Дзейнічае 111 пярвічных і 4 раённыя прафсаюзныя арганізацыі, якія прадстаўляюць 15 галіновых прафсаюзаў. Па-ранейшаму ў цэнтры ўвагі прафсаюзаў застаецца абарона правоў працоўных, пытанні бяспекі працы, калектыўна-дагаворных адносін. – Па патрабаванні прававых інспектараў і прадстаўнікоў прафсаюзаў Беларусі ў 2018 годзе работнікам вернута 4243177 руб. незаконна ўтрыманых або нявыплачаных грашовых сум, – адначыў Яўгеній Дзедуль, – Па выніках грамадскага кантролю, якім было ахоплена 16 770 арганізацый і прадпрыемстваў краіны, выяўлена звыш 41 тыс. парушэнняў заканадаўства аб працы, 342 упаўнаважаныя службовыя асобы наймальніка прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці. Па просьбах работнікаў было пад­рыхтавана 662 працэсуальныя і іншыя дакументы, з іх – 498 у судовыя органы, 121 заява ў камісіі па працоўных спрэчках. На карысць работнікаў судом былі разгледжаны 104 справы, у якіх інтарэсы грамадзян прадстаўлялі прафсаюзныя прававыя інспектары працы. Пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў адноўлена на працы 99 чалавек. І за кожнай гэтай лічбай стаяць людзі, якім дапамаглі вырашыць канкрэтную праблему. Я лічу, што гэта якраз тыя справы, якімі могуць ганарыцца прафсаюзы, – падкрэсліў Яўгеній Вячаслававіч. [quote]Прававыя прыёмы[/quote] Заработная плата, адпускныя і камандзіровачныя, выплата разліку пры звальненні, захаванне рэжыму працы і адпачынку, кантрактная форма найму – гэтыя і многія іншыя пытанні часцей за ўсё цікавяць лю­дзей. З імі яны прыходзяць да прафсаюзных юрыстаў. – Прававая абарона працоўных з’яўляецца прыярытэтным напрамкам дзейнасці прафсаюзаў, – адзначыў Яўгеній Вячаслававіч. – А выязныя прававыя прыёмы – толькі адна з форм гэтай работы. Кожны апошні чацвер месяца прававыя інспектары працы Федэрацыі прафсаюзаў праводзяць у раёне прыём грамадзян. У мінулым го­дзе на прыёмы звярнулася каля 30 чалавек, за чатыры месяцы бягучага года – больш за 10. Пераважная большасць зваротаў датычылася прадаўжэння працоўных кантрактаў, прадастаўлення водпускаў, дадатковых гарантый па калектыўных дагаворах, працаўладкавання, выплаты заработнай платы. – Аднак калі ў чалавека ўзнікаюць пытанні, не абавязкова чакаць прыёму, можна звярнуцца ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў, звязацца па тэлефоне з юрыстамі ФПБ, пакінуць пісьмовы або электронны зварот на інтэрнэт-партале ФПБ. Для звароту дастаткова пазна­чыць свой рэгіён і сферу дзейнасці, а праграма прапануе прававых інспектараў, якія змогуць найбольш эфектыўна дапамагчы. IMG_2937 [quote]Прыярытэт – бяспека працы[/quote] Барацьба за бяспеку працы застаецца адной з галоўнах задач прафсаюзаў. Кожны год падчас маніторынгаў і рэйдаў тэхнічныя інспектары прафсаюзаў правяраюць сотні арганізацый вобласці. – Тэхнічная інспекцыя – гэта свое­асаблівыя памочнікі для працоўных калектываў, – тлумачыць старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў. – Яны выяўляюць парушэнні, якія ствараюць пагрозу для жыцця і здароўя работнікаў, выдаюць рэкамендацыі па іх ліквідацыі, прымаюць удзел у расследаванні няшчасных выпадкаў, а таксама тлумачаць, як не дапусціць вытворчага траўматызму. У мінулым годзе рэйдавай групай прававых тэхнічных інспектараў у нашым раёне праведзены маніторынг, падчас якога было наведана 16 прадпрыемстваў і арганізацый, выяўлена больш за 80 парушэнняў. Штогод прафсаюзамі праводзіцца маніторынг выканання норм і правілаў аховы працы пры правя­дзенні пасяўной кампаніі. Дастаткова часта выяўляюцца выпадкі допуску работнікаў да кіравання тэхнікай без праходжання перадрэйсавага агляду, а таксама парушэнні пры правядзенні інструктажу і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы. Між тым гэтыя, як некаторыя лічаць, дробязі ў выніку могуць прывесці да непапраўных наступстваў. – Традыцыйна прафсаюзы прымаюць актыўны ўдзел у развіцці масавай фізічнай культуры і спорту, папулярызацыі здаровага ладу жыцця сярод працоўных, унутранага турызму і адпачынку, – адзначыў Яўгеній Дзедуль. – Рэгулярна праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы, турыстычныя злёты, розныя культурна-масавыя мерапрыемствы, конкурсы прафесійнага майстэрства і творчых талентаў працоўных калектываў. У многіх прафсаюзных арганізацыях праводзяцца дабрачынныя акцыі, што падымае аўтарытэт пярвічных прафсаюзных арганізацый і давер да іх. IMG_5598 Віншую ўсіх жыхароў Навагрудчыны са святам Вясны і Працы. Няхай гэты дзень напаўняе нас аптымізмам, надае ўпэўненасці, дорыць зарад бадзёрасці і добрага настрою. Жадаю ўсім здароўя, міру, дабрабыту, натхнення і сіл для ажыццяўлення ўсіх планаў і пачынанняў. Алена Ганцэвіч, «НЖ»   Варта пачытаць: Профсоюзы рассказали, на какие продукты выросли цены Профсоюзы Гродненской области благоустроили мемориальный комплекс «Шауличи» Волковысского района