Прапановы на рынку працы Навагрудскага раёна ёсць, і самыя розныя - Кацярына Казец

Прапановы на рынку працы Навагрудскага раёна ёсць, і самыя розныя - Кацярына Казец

21 Апреля 2019 352
Яшчэ задоўга да нашай эры старажытны мысліцель Сакрат казаў: «Хто хоча – шукае магчымасці, хто не хоча – шукае прычыны». Гэтыя словы не страцілі сваёй актуальнасці і сёння. І сапраўды: чалавек не выконвае якую-небудзь справу, бо лянуецца, а апраўдвае сваё бяздзеянне тым, што не паспеў, не змог, не атрымліваецца… Філасофія поспеху заключаецца ў тым, што ў жыцці ёсць многа спосабаў для самарэалізацыі. Толькі не трэба сядзець склаўшы рукі, а дзейнічаць. Гэта датычыцца і праблемы працаўладкавання. – Той, хто мае жаданне працаваць, будзе выкарыстоўваць любую магчымасць. Тым больш, што прапановы на рынку працы ёсць, і самыя розныя, – пераканана сакратар камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Навагрудскага раёна Кацярына Казец. На 1 красавіка ў дзяржаўную службу занятасці наймальнікі падалі 321 вакансію. Рынак працы раёна па-ранейшаму арыентаваны ў асноўным на рабочыя прафесіі, якія складаюць 64% ад агульнай колькасці вакансій (206 вакансій). Такая сітуацыя застаецца ўстойлівай ужо не першы год. Аднак трэба сказаць, што існуючыя свабодныя рабочыя месцы на прадпрыемствах, у арганізацыях і гаспадарках раёна не заўсёды адпавядаюць узроўню адукацыі, прафесійным навыкам і пажаданням грамадзян, якія шукаюць працу. Захоўваецца прафесійна-кваліфікацыйная і тэрытарыяльная неадпаведнасць попыту і прапановы. Таму жадаючым працаўладкавацца гэта неабходна ўлічваць. Кірмашы вакансій, акцыі, выступленні па мясцовым тэлебачанні, радыё і ў газеце, семінары з наймальнікамі па пытаннях заканадаўства аб занятасці, сустрэчы з насельніцтвам у сельскай мясцовасці – гэтыя і іншыя мерапрыемствы даюць станоўчыя вынікі. За студзень-сакавік бягучага года ў дзяржаўную службу занятасці за садзейнічаннем у праца­ўладкаванні звярнулася 356 грамадзян. Працаўладкавана 294, у тым ліку за кошт броні – 9. Яшчэ 25 беспрацоўных накіраваны на работу па праграме адаптацыі да працоўнай дзейнасці. – Асаблівая ўвага – бацькам, якія абавязаны кампенсаваць выдаткі дзяржавы на ўтрыманне іх дзяцей, – працягвае Кацярына Іванаўна. – Так, за тры месяцы бягучага года на пастаянную працу ўладкаваны 11 абавязаных асоб. Як паведаміла Кацярына Казец, для павышэння канкурэнтаздольнасці на рынку працы беспрацоўным прапаноўваліся прафесійнае навучанне і перанавучанне за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. За студзень – сакавік на навучанне накіравана 14 чалавек, у тым ліку пад заказ наймальніка з гарантыяй далейшага працаўладкавання – 8. На вучнёўскія рабочыя месцы, створаныя наймальнікамі на дагаворнай аснове з упраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Навагрудскага райвыканкама ў рамках садзейнічання беспрацоўным у набыцці вопыту практычнай працы, уладкаваны 2 чалавекі. Зніжэнню напружанасці на рынку працы ў пэўнай меры спрыяла арганізацыя аплатных грамадскіх работ, у якіх прынялі ўдзел 81 чалавек з ліку зарэгістраваных беспрацоўных. З мэтай прыцягнення да грамадска-карыснай працы і атрымання працоўных навыкаў органамі па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне за бягучы перыяд 2019 года была арганізавана часовая працоўная занятасць моладзі, якая вучыцца ва ўстановах адукацыі. Заключана 2 дагаворы. У рабоце па пашыве пасцельнай бялізны прынялі ўдзел 24 чалавекі з ліку вучнёўскай моладзі. Сакратар камісіі па каардынацыі работы па са­дзейнічанні занятасці насельніцтва Навагрудскага раёна назвала яшчэ некалькі лічбаў, якія характарызуюць сітуацыю ў раёне. Так, па праграме «перасяленне» на новае месца працы ўладкаваны адзін чалавек. Для арганізацыі самазанятасці траім  беспрацоўным аказана фінансавая падтрымка ў выглядзе субсідый. Створана 23 рабочыя месцы за кошт новых вытворчасцей (ААТ «Вялікая Крыніца» – 3, РУП ЖКГ – 3, ТАА «Белскор» – 17). – У поўным аб'ёме забяспечвалася прадугле­джаная заканадаўствам сацыяльная падтрымка беспрацоўных, – дапаўняе сказанае Кацярына Казец. – На 1 красавіка дапамогу па беспрацоўі атрымлівалі 37 грамадзян, або 36% ад тых, хто знаходзіцца на ўліку. Сярэдні памер дапамогі – 25 руб. 99 кап. На пачатак бягучага месяца ў аддзеле дзяржаўнай службы занятасці Навагрудскага райвыканкама знаходзіліся на ўліку 102 беспрацоўныя. З іх 29 жанчын (28%). Узровень беспрацоўя складае 0,5%, каэфіцыент напружанасці  на рынку працы – 0,3. Падрыхтавала Вольга Навагран, «НЖ» Стоит почитать: В Гродненской области в январе-марте число работающих на условиях самозанятости возросло в 1,6 раза За январь-март текущего года в государственную службу занятости Новогрудского района за содействием в трудоустройстве обратились 356 граждан