Колькі ў Навагрудскім раёне плануецца зарабіць і куды патраціць грошы ў 2020 годзе (+інфаграфіка)

Колькі ў Навагрудскім раёне плануецца зарабіць і куды патраціць грошы ў 2020 годзе (+інфаграфіка)

Колькі ў Навагрудскім раёне плануецца зарабіць і куды патраціць грошы ў 2020 годзе (+інфаграфіка)

22 января 2020 1185

Граматна звярстаць бюджэт, каб нікога не расчараваць і пры гэтым не «вылецець у трубу», нават у сям’і бывае не проста. Што ўжо казаць аб маштабах раёна ці краіны. Мяркуецца, што даходная частка бюджэту Навагрудскага раёна ўзрасце за кошт уласных крыніц.


Кансалідаваны бюджэт 2020 года па даходах прагназуецца ў памеры 73 091,1 тыс. рублёў. Выдаткі раённага бюджэту на 2020 год сфарміраваны ў суме 70 394,3 тыс. рублёў, або 109% да чакаемага выканання 2019 года.



Уласныя даходы раённага бюджэту на 2020 г. прагназуюцца ў памеры 36 616,8 тыс. рублёў, – паведаміла начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Жанна Лазовік. – З рэспубліканскага бюджэту плануецца атрымаць 35 120,6 тыс. рублёў, рост да 2019 года складзе 123, 9%. Датацыйнасць раённага бюджэту складзе 47%.

Асноўнымі задачамі ў галіне палітыкі расходаў бюджэту ў 2020 годзе будуць захаванне дасягнутага якаснага ўзроўню сацыяльных паслуг, падтрымка рэальнага сектара эканомікі і якасці жыцця насельніцтва. За кошт сродкаў раённага бюджэту ў 2020 годзе будзе прадугледжана фінансаванне 36 дзяржаўных праграм і падпраграм.



Бюджэт новага каляндарнага года прадугледжвае яго сацыяльную накіраванасць.

У цэлым бюджэт раёна на 2020 год плануецца з прафіцытам. Падыходы, выкарыстаныя пры фарміраванні бюджэту раёна на 2020 год, дазволяць збалансаваць параметры ў межах наяўных фінансавых рэсурсаў і забяспечыць фінансаванне найважнейшых напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёну.

 

 Алена Ермакова, “НЖ”

/З матэрыялаў пасяджэння райвыканкама/