Дэкрэт у дзеянні. Праблемы ў сферы занятасці вырашаюцца

Дэкрэт у дзеянні. Праблемы ў сферы занятасці вырашаюцца

27 апреля 2019 1554
У раёне працягваецца работа пастаянна дзеючай камісіі для каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Чарговае пасяджэнне прайшло ў аўторак у райвыканкаме. На пасяджэнні былі разгледжаны звароты грамадзян, уключаных у базу даных не занятых у эканоміцы, якія падалі адпаведныя дакументы аб працаўладкаванні. З 11 тых, хто звярнуўся ў гэты раз у камісію, трое грамадзян працуюць у Расіі па бестэрміновых дагаворах у кампаніях, звязаных з міжнароднымі перавозкамі. Жыхарка г. Навагрудка прадставіла дакументы, якія пацвярджаюць працаўладкаванне на паліграфічным прадпрыемстве ў Рэспубліцы Польшча. Прыемна слухаць і падзякі ў адрас камісіі. За кансультацыяй звярнуўся мужчына, які працуе ў Грузіі. Ён атрымаў парады і рэкамендацыі згодна з Дэкрэтам №3 і пералік дакументаў, якія неабходна прадста­віць да канца месяца гэтага года ў камісію. Інакш яго ўключаць у спіс тых, хто будзе аплачваць камунальныя паслугі па 100% тарыфе. Мужчына падзякаваў за рэкамендацыі і абяцаў пацвердзіць сваю занятасць да канца красавіка. Як бачым, геаграфія працаўладкавання за межамі нашай краіны досыць шырокая. Усе яны выключаны з базы даных не занятых у эканоміцы тэрмінам на 1 год. Яшчэ адна грамадзянка зарэгістравалася рамеснікам і будзе выключана з базы даных да канца бягучага года. У дачыненні да пяці грамадзян, якія звярнуліся ў камісію з дакументамі з сельскіх саветаў, якія свед­чаць аб наяўнасці зямельных участкаў, дзе вырошчваецца сельскагаспадарчая прадукцыя, таксама прынята рашэнне аб выключэнні з базы тэрмінам на 1 год. Такое рашэнне камісіі найбольш распаўсюджанае. Таксама было прынята станоўчае рашэнне ў дачыненні да шматдзетнай маці – яна выключаецца з базы даных да паўналецця першага дзіцяці. Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва працуе дастаткова эфектыўна, – падкрэсліў старшыня камісіі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей МІШАРЫН. – У лік нашых абавязкаў у першую чаргу ўваходзіць праца з базай даных аб тых, хто не заняты ў эканоміцы. Ставіцца задача не проста знайсці такіх лю­дзей, але і зразумець, чаму яны не працаўладкаваны. Гэта дазваляе больш эфектыўна вырашаць праб­лемы ў сферы занятасці. Тым, хто можа і хоча працаваць, спецыялісты службы занятасці райвыканкама дапамогуць з пошукам працы. Але калі ў чалавека ёсць магчымасць працаваць, а ён проста не жадае гэтага рабіць – меры іншыя. На сённяшні дзень прынята рашэнне ў дачыненні да 61 (50 уласнікаў і 11 сумесна пражываючых) грама­дзяніна, якія павінны з 1 студзеня бягучага года плаціць па эканамічна абгрунтаваных тарыфах за гарачую ваду, і калі яны не прадставяць дакументы, якія пацвярджаюць занятасць да канца гэтага года, то з 1 кастрычніка і за газ, які выкарыстоўваецца для абагравання жылля ці паслугі цэнтралізаванага ацяплення. Таксама хачу нагадаць, што, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №225 ад 07.06.2018 г. «Аб безнаяўных жыллёвых субсідыях» грамадзянам, якія ўключаны ў спісы працаздольных, не занятых у эканоміцы, аплачваюць паслугі па тарыфах, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў на іх аказанне, з 1 студзеня 2019 года субсідыі ўжо не выдаюцца. Аднак члены сям’і, якія пражываюць сумесна з імі, валодаюць правам на атрыманне субсідый, – удакладніў Сяргей Мішарын. Калі чалавек не згодны з уключэннем у базу даных, яму трэба звярнуцца ў камісію і пацвердзіць сваю занятасць для выключэння з яе. Таксама хачу адзначыць, што звярнуцца ў камісію трэба і пры наяўнасці цяжкай жыццёвай сітуацыі – грамадзяне, якія аб’ектыўна знаходзяцца ў такой сітуацыі, будуць вызвалены ад поўнай аплаты жыллёва-­камунальных па­слуг на пэўны тэрмін, – адзначыў Сяргей Васільевіч. У камісію звяртаюцца таксама людзі, якія маюць цяжкасці з пошукам працы, – рэзюмавала сакратар камісіі Кацярына КАЗЕЦ. Аднак зварот у камісію – гэта ўжо крайняя мера. Дапамогу ў працаўладкаванні можна перш за ўсё атрымаць у службе занятасці, дзе чалавеку прадставяць інфармацыю аб наяўнасці свабодных працоўных месц, выдадуць накіраванне на працу. Тым больш, што вакансій дастаткова. Вядома, наймальнік ужо сам вырашае: браць яго на працу ці не, за выключэннем сацыяльна неабароненай катэгорыі людзей. Так, інвалідам, маладым людзям ва ўзросце да 21 года, якія ўпершыню ўладкоўваюцца на працу, людзям перадпенсіённага ўзросту, бацькам са шматдзетных або няпоўных сем’яў і іншым прадугледжаны дадатковыя гарантыі ў сферы садзейнічання занятасці, у прыватнасці, шляхам устанаўлення броні наймальнікам для прыёму на працу дадзеных грамадзян. Пры накіраванні аддзелам занятасці такіх грамадзян на свабодныя вакансіі наймальнік не мае права адмовіць у прыёме на працу, за выключэннем выпадкаў, калі чалавек не падыходзіць па медыцынскіх паказаннях або яго кваліфікацыя не адпавядае запатрабаванай. [quote]Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце камісіі можна атрымаць у райвыканкаме, а таксама трэба са­чыць за аб’явамі ў раённай газеце або на афіцыйным сайце Навагрудскага райвыканкама. Кожны выпадак камісія разглядае ў індывідуальным парадку: можна атрымаць неабходную параду і кансультацыю. Да прыкладу, для чалавека ідэальным варыянтам можа стаць самазаня­тасць – тут падкажуць, як прыступіць да справы легальна або прапануюць канкрэтныя прапановы ад працадаўцаў. Рынак працы на 23 красавіка 2019 года характарызуецца так: узровень беспрацоўя – 0,5, напружанасць – 0,3. Вакансій 358, з іх 224 па рабочых спецыяльнасцях.[/quote] Алена  Ермакова, «НЖ» Варта пачытаць: Прапановы на рынку працы Навагрудскага раёна ёсць, і самыя розныя - Кацярына Казец В Новогрудском районе прошла «Ярмарка вакансий»