Дэкрэт у дзеянні. Галоўны прынцып – падтрымаць

Дэкрэт у дзеянні. Галоўны прынцып – падтрымаць

Дэкрэт у дзеянні. Галоўны прынцып – падтрымаць

29 октября 2019 1592
Дзейнасць пастаянна дзеючай камісіі для каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва працягвае сваю работу. Чарговае пасяджэнне адбылося на мінулым тыдні згодна з графікам. 

Былі разгледжаны звароты 8 грамадзян, уключаных у базу даных не занятых у эканоміцы, якія прадставілі адпаведныя дакументы аб працаўладкаванні. Яны працуюць па працоўных дагаворах за межамі краіны – у Расіі, Украіне, Польшчы і інш. У асноўным навагрудчане працуюць за мяжой у кампаніях, якія займаюцца міжнароднымі перавозкамі, на швейнай вытворчасці. Сярод тых, хто звярнуўся ў камісію, быў грамадзянін, які з’яўляецца ўласнікам кватэры і пацвердзіў сваю занятасць працоўным дагаворам, які быў заключаны ў Польшчы са жніўня 2018 года. Паколькі ён раней быў уключаны у спіс грамадзян, якія павінны аплачваць паслугі з кампенсацыяй затрат, будзе праведзены пераразлік аплаты за паслугі ЖКГ па гарачым водазабеспячэнні па субсідзіруемых цэнах за красавік-­вераснь 2019 года. 
Станоўча камісія вырашыла і пытанне аб прызнанні занятым у эканоміцы маладога чалавека, хоць ён і не з’яўляецца ўласнікам жылля. Хлопец атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Майкопскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (Расія). Так як тэрмін навучання ў ВНУ доўжыцца да канца жніўня 2021 года, на гэты час ён будзе лічыцца занятым у эканоміцы.
Наведала камісію і жанчына, якая з’яўляецца ўласніцай кватэры ў Навагрудку, тут прапісана, але доўгі час па сямейных абставінах пражывае ў г. Мінску. Яна спачатку ажыццяўляла догляд за дачкой-інвалідам да 18 гадоў. Зараз дачцэ 24 гады, інвалід­насць знята, яна нарадзіла дзіця і знахо­дзіцца ў дэкрэтным водпуску. 
Сама жанчына таксама стала скардзіцца на сваё здароўе, і гэта з’яўляецца асноўнай прычынай, па якой яна не працуе. На камісію яна прыйшла з пытаннем: што рабіць з аплатай за ацяпленне кватэры па поўным тарыфе падчас ацяпляльнага сезона? У кватэры ніхто не пражывае, лічыльнікі вады і газу адключаны.
Як кажуць, бязвыхадных сітуацый не бывае. Жанчыне патлумачылі,  што тэрмін аплаты праца­здольнымі грамадзянамі, не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг (за карыстанне газам і ацяп­леннем) па поўным тарыфе перанеслі да 1 мая 2020 года;
У будучым варыянты таксама ёсць: па-першае, калі стан здароўя не дазваляе працаваць, трэба звярнуцца ва ўстанову аховы здароўя, і калі ёсць паказанні, аформіць групу інваліднасці; па-другое, кватэру ў Навагрудку можна здаць для пражывання з афармленнем афіцыйнага  дагавора ў падаткавых органах. Гэта дазволіць выключыць чалавека з базы даных не занятых у эканоміцы на пэўны тэрмін.     
Яшчэ адна з сітуацый, якая характэрна для тых грамадзян, якія працуюць  у індывідуальных прадпрымальнікаў. Так, жыхар горада прадставіў у камісію працоўны дагавор, які быў заключаны ў 2011 го­дзе з індывідуальным прадпрымальнікам. У дагаворы, дзе ўказваецца заработная плата, напісана: «без заработнай платы».  
Для прыняцця правільнага рашэння неабходна звярнуцца да дзеючага заканадаўства нашай краіны. Згодна арт. 57 Працоўнага кодэкса, заработная плата – гэта ўзнагаро­джанне за працу, якую наймальнік абавязаны выплаціць работніку за выкананую працу ў залежнасці ад яе складанасці, колькасці, якасці, умоў працы і кваліфікацыі работніка з улікам фактычна адпрацаванага часу, а таксама за перыяды, якія ўключаюцца ў працоўны час.
Акрамя гэтага, у Законе Рэспуб­лікі Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 125-З «Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь» у арт.1 ёсць такое паняцце: занятасць – дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або прытулак у Рэспубліцы Беларусь, звязаны з задавальненнем асабістых і грамадскіх патрэб, якая не супярэчаць заканадаўству і прыно­сіць ім заработную плату, узнагароджанне за выкананую працу (аказаную паслугу, стварэнне аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці), іншы даход. 
У выніку, на падставе прадстаўленых дакументаў, камісія ўгледзела ў дадзеным дагаворы парушэнне дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь і аднагалосна прыняла рашэнне аб адмове прызнаць грамадзяніна занятым у эканоміцы і прапанавала прадаставіць іншыя дакументы, якія могуць пацвердзіць яго занятасць.
За ўвесь час работы камісія не разглядала падобных выпадкаў. Падчас абмеркавання члены камісіі звярнулі таксама ўвагу на добрасумлен­насць наймальніка, які на такіх умовах заключае працоўны дагавор. Адначасова паўстала пытанне: ці ажыцяўляюцца за такімі работнікамі адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, паколькі гэта вядзе да адсутнасці сацыяльных гарантый (не налічваецца страхавы стаж, а адпаведна ідзе недаатрыманне пенсіі, неаплата бальнічных лістоў і іншых выплат са сродкаў фонду сацыяльнай абароны насельніцтва). 
У тэму Па выніках работы камісіі за 3 квартал бягучага года 51 чалавек аднесены да працаздольных грамадзян не занятых у эканоміцы ў адпаведнасці з п. 2 Палажэння і ўключаны ў спіс грама­дзян, якія аплачваюць паслугі ЖКГ з пакрыццём выдаткаў.

Старшыня раённай камісіі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей  Мішарын, падводзячы вынікі пасяджэння, заўважыў, што павінна аказвацца дзейсная прафесійная дапамога кожнаму чалавеку, які звярнуўся ў камісію, і ўліч­вацца пры вынясенні рашэння ўсе жыццёвыя абставіны людзей, і абавязкава падтрымаць тых, хто хоча працаўладкавацца.
Алена Ермакова, «НЖ»