Абмежаваныя магчымасці – не значыць абмежаванае жыццё

Абмежаваныя магчымасці – не значыць абмежаванае жыццё

Абмежаваныя магчымасці – не значыць абмежаванае жыццё

31 мая 2019 1393

У штогадовым Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на магчымасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю, якія хочуць працаваць, нягледззячы на праблемы са здароўем. «Асноўныя задачы тут дзве – стварыць сістэму дадатковых стымулаў для наймальніка, які працаўладкоўвае такіх людзей, і дапамагчы знайсці працу канкрэтнаму чалавеку», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Гуща.JPGЦі варта адчайвацца і ставіць крыж на працоўнай дзейнасці грамадзянам, якія атрымалі групу інваліднасці ў сувязі з атрыманай траўмай або пагаршэннем стану здароўя? Як адчуць сябе запатрабаваным на рынку працы, прыносіць карысць людзям і грамадству, як знайсці прыдатную па стане здароўя працу? 
На гэтыя і іншыя пытанні мы паспрабавалі знайсці адказы разам з начальнікам дзяржаўнай службы занятасці Навагрудскага райвыканкама Валерыем Фёдаравічам Гушчай. 

– Валерый Фёдаравіч, колькі зараз інвалідаў у нашым раёне і колькі з іх працуе?– На сённяшні час на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне знаходзіцца 3200 інвалідаў. У працаздольным узросце 1150 человек, з іх працуе 355. А з улікам пенсіянераў, якія маюць групу інваліднасці, сёння маюць працу 486 человек.
– Калі гаварыць пра мінулы год і пачатак 2019 года, ці многа людзей з інваліднасцю звярнулася ў службу занятасці за дапамогай у пошуку работы? Якія вы бачыце праблемы ў працаўладкаванні інвалідаў? 
– У 2018 годзе ў аддзел занятасці звярнулася 26 грамадзян, якія маюць групу інваліднасці. З іх 21 чалавек працаўладкаваны на пастаянную работу, 3 накіраваны на навучанне, 1 чалавек атрымаў садзейнічанне ў арганізацыі самазанятасці з выдзяленнем субсідыі на развіццё ўласнай справы. 
У бягучым годзе да нас ужо звярнулася 11 грамадзян, з іх 1 чалавек накіраваны на  навучанне, астатнія працаўладкаваны. 
Сёння адной з праблем у нашым раёне з’яўляецца падбор працоўнага месца для грамадзян, якія маюць значныя абмежаванні па стане здароўя. Працаўладкаванне такіх грамадзян патрабуе індывідуальнага падыходу  і ўзаемапаразумення з боку наймальнікаў, але як правіла, мы знаходзім з імі агульную мову.
– Якія накірункі дзейнасці ў рабоце з інвалідамі вы можаце акрэсліць і якія вынікі гэтай работы?
– Садзейнічанне грама­дзянам з групай інваліднасці аказвацца па некалькіх накірунках, і гэта не толькі працаўладкаванне. Акрамя працаўладкавання на пастаянную работу, мы накіроўваем даных грамадзян на навучанне з набыццём прафесіі. Таксама можна атрымаць субсідыю для развіцця ўласнай справы ці накіраванне на аплач­ваемыя сацыяльна-значымыя грамадскія работы. Можна аказаць садзейнічанне ў працаўладкаванні ў лік устаноўленай броні. Яшчэ адзін з накірункаў дзейнасці – адаптацыя грамадзян да працоўнай дзейнасці.  
– Вы назвалі такі накірунак работы, як адаптацыя грамадзян да працоўнай дзейнасці? Раскажыце, калі ласка, больш падрабязна пра гэтую работу.
– На сённяшні дзень дзяржавай надаецца вялікая ўвага пытанню аказання садзейнічання ў працаўладкаванні часова непрацуючым грамадзянам, якія маюць пэўныя супрацьпаказанні па стане здароўя і групу інваліднасці. Наша задача – даць магчымасць гэтым лю­дзям праявіць свае магчымасці і ўменні, атрымліваць дастойную заработную плату, так як на пенсію пражыць складана, ды і лячэнне патрабуе значных сродкаў. Таму на ўзроўні дзяржавы распрацавана праграма «Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці».
– Што гэта за праграма і як яна працуе? 
– Па-першае, грамадзяне, якія маюць групу інваліднасці і жадаюць знайсці працу, павінны звярнуцца ў аддзел дзяржаўнай службы занятасці з пэўнымі дакументамі для рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага. Для рэгістрацыі неабходны пашпарт, працоўная кніжка (пры наяўнасці працоўнай дзейнасці), пасведчанне інваліда, даведка аб памеры атрыманай пенсіі, дакументы, якія пацвярджаюць адукацыю, і індывідуальная праграма рэабілітацыі інваліда (ІПР), у якой пазначаны прафесійныя або працоўныя рэкамендацыі на падставе заключэння МРЭК.
Па-другое, на падставе рэкамендацый ІПР дадзеныя грамадзяне павінны вызначыцца, што ім неабходна: працаўладкаванне на прыдатную па стане здароўя працу або набыццё якой-не­будзь прафесіі, навучанне па кірунку аддзела службы занятасці. У выпадку працаўладкавання спецыялістамі аддзела занятасці падбіраецца адпаведная праца, складаецца і падпісваецца дамова з наймальнікам, які не супраць прыняць на працу грамадзяніна па да­дзенай праграме. Тэрмін дзеяння гэтага дагавора ад двух месяцаў да аднаго года. У выпадку навучання спецыялістамі аддзела занятасці падбіраюцца адпаведныя курсы з улікам пажаданняў грама­дзяніна і наступнага працаўладкавання «пад заказ наймальніка».
Па-трэцяе, што немалаважна для наймальніка, на працягу дзеяння дадзенага дагавора ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне кампенсуе наймальніку ўсе грашовыя сродкі, выплачаныя дадзенаму грамадзяніну – гэта заработная плата і адпаведныя падаткі. Аплата за навучанне, праезд да месца навучання, пражыванне ў выпадку навучання за межамі Навагрудскага раёна ажыццяўляецца за кошт сродкаў дзяржаўнай службы занятасці.
І па-чацвёртае, і гэта, напэўна, самае галоўнае, працаўладкаванне грамадзян, якія атрымалі групу інваліднасці, па дадзенай праграме дазваляе ім не толькі адаптавацца ў калектыве, але і паверыць, што жыццё працягваецца, адчуць сябе запат­рабаваным і прыносіць карысць людзям і грамадству, зірнуць на навакольны свет па новаму, паверыць, што клопат дзяржавы пра людзей, якія маюць пэўныя абмежаванні па стане здароўя, гэта не проста словы, а рэальны клопат і дапамога. 
– Ці можаце вы назваць канкрэтныя прыклады працаўладкавання па дадзенай праграме?
– За апошнія 3 гады па праграме «Адаптацыя інвалідаў да працоўнай дзейнасці» аддзелам дзяржаўнай службы занятасці было працаўладкавана 18 грамадзян, якія маюць групу інваліднасці ў такія арганізацыі раёна, як ААТ «Навагрудскае БМУ»,  камунальнае турыстычнае ўнітарнае прадпрыемства «Навагрудак-Тур», Гродзенская міжраённая дзіцяча-юнацкая спартыўная школа прафсаюзаў па зімовых відах спорту «Фаварыт», прыватнае транспартнае ўнітарнае прадпрыемства «БСКтранс», ДУА «Навагрудскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» і інш. Працаўладкаванне дадзеных грамадзян ажыццяўлялася па такіх спецыяльнасцях, як бухгалтар, цясляр, вахцёр, рабочы па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў, дворнік, прыбіральшчыца, аператар на аўтаматычных і паўаўтаматычных станках і ўстаноўках.
– Калі вы шукайце працу і гатовы працаваць альбо жадаеце набыць новую прафесію, дзверы аддзела дзяржаўнай службы занятасці заўсёды адкрыты, – падсумаваў Валерый Гушча. 
Вялікае значэнне на канчатковы вынік працаўладкавання людзей з інваліднасцю, на мой погляд, аказвае імкненне і жаданне самога чалавека працаваць, прыносіць карысць людзям. Што датычыцца наймальнікаў, то перш, чым адмовіць у працаўладкаванні грамадзянам дадзенай катэгорыі, пастаўце сябе на іх месца.
Падрыхтавала Алена Ермакова, «НЖ»

Фото носит иллюстративный характер (из открытых источников)