Аб’яўлены конкурс на лепшае асвятленне тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў Слоніме сярод рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ Беларусі

Аб’яўлены конкурс на лепшае асвятленне тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў Слоніме сярод рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных СМІ Беларусі

17 июля 2019 1369

Арганізатарам конкурсу выступае галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйныя партнёры – выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда».

Конкурс праводзіцца з 17 ліпеня па 20 жніўня 2019 года.

8a79959def190b95d66f057e67512f2a.jpg

У ім могуць браць удзел друкаваныя СМІ, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі.

Для разгляду прымаюцца работы, апублікаваныя з 15 ліпеня па 20 жніўня 2019 года. Аформленыя работы падаюцца ў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, або па электроннай пошце uirp@mail.grodno.by, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі ў тэрмін да 20 жніўня 2019 года.

Для падвядзення вынікаў конкурсу створана журы.

Лаўрэаты па асвятленні тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў перыяд правядзення конкурсу будуць вызначаны ў наступных намінацыях:

– лепшы рэспубліканскі друкаваны СМІ;

– лепшы рэгіянальны друкаваны СМІ;

– лепшая публікацыя ў рэспубліканскім друкаваным СМІ;

– лепшая публікацыя ў рэгіянальным друкаваным СМІ.

У кожнай намінацыі вызначаюцца па два пераможцы.

c2fe7eb5f5dcb6110c87201d14b6975c.jpg

Падчас ацэнкі прадстаўленых на конкурс матэрыялаў журы будзе ўлічваць актуальнасць і сацыяльна-культурную значнасць, аўтарскае майстэрства, арыгінальныя метады падачы матэрыялу.

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу пройдзе 1 верасня 2019 года ў Слоніме.

Служба інфармацыі “ГП”

ПАЛАЖЭННЕ аб конкурсе сярод рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Рэспублікі Беларусь на лепшае асвятленне тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў горадзе Слоніме

1. Дадзенае Палажэнне ўстанаўлівае парадак арганізацыі, правядзення і падвядзення вынікаў конкурсу сярод рэспубліканскіх і рэгіянальных друкаваных сродкаў масавай інфармацыі (далей – СМІ) на лепшае асвятленне тэматыкі Дня беларускага пісьменства, які ў 2019 годзе будзе праводзіцца ў г. Слоніме Гродзенскай вобласці (далей – Конкурс).

2. Конкурс праводзіцца з мэтай усебаковага садзейнічання ў асвятленні рэспубліканскай і рэгіянальнай прэсай гісторыі станаўлення і развіцця ўсіх сфер, звязаных з беларускай пісьменнасцю, яе ролі і месца ў сусветным гістарычным працэсе.

3. Арганізатарам Конкурсу з'яўляецца галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (далей – аблвыканкам) пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Арганізатар Конкурсу забяспечвае роўныя ўмовы для ўсіх яго ўдзельнікаў, адкрытасць правядзення Конкурсу.

Інфармацыйныя партнёры Конкурсу – выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда».

4. Конкурс праводзіцца з 17 ліпеня па 20 жніўня 2019 г.

5. У Конкурсе могуць браць удзел друкаваныя СМІ, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі друкаваных СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi сродку масавай інфармацыі.

6. Для разгляду прымаюцца работы, апублікаваныя з 15 ліпеня па 20 жніўня 2019 г. Аформленыя работы падаюцца ў галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 3, або па электроннай поште uirp@mail.grodno.by, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі ў тэрмін да 20 жніўня 2019 г.

7. Для падвядзення вынікаў Конкурсу ствараецца журы (Дадатак 1).

8. Рашэнне журы Конкурсу вызначаецца пратаколам і падпісваецца ўсемі членамі журы. Журы мае права прымаць рашэнне, калі ў рабоце прымае ўдзел не менш за дзве трэці яго складу.

9. Вызначэнне лаўрэатаў Конкурсу праводзіцца ў наступных намінацыях:

– лепшы рэспубліканскі друкаваны СМІ па асвятленні тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў перыяд правядзення Конкурсу;

– лепшы рэгіянальны друкаваны СМІ па асвятленні тэматыкі Дня беларускага пісьменства ў перыяд правядзення Конкурсу;

– лепшая публікацыя ў рэспубліканскім друкаваным СМІ ў перыяд правядзення Конкурсу;

– лепшая публікацыя ў рэгіянальным друкаваным СМІ ў перыяд правядзення Конкурсу.

10. У кожнай намінацыі вызначаюцца па два пераможцы.

11. Агульныя крытэрыі ацэнкі прадстаўленых на Конкурс матэрыялаў:

– актуальнасць і сацыяльна-культурная значнасць;

– аўтарскае майстэрства;

– арыгінальныя метады падачы матэрыялу.

12. Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу праводзіцца 1 верасня 2019 г. у г. Слоніме. Пераможцам у намінацыях уручаюцца дыпломы ў рамках і прызы.

13. Фінансаванне арганізацыі і правядзення конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў, прадугледжаных у каштарысе галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама на іншыя агульнадзяржаўныя расходы, а таксама іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

14. Матэрыялы, прадстаўленыя на Конкурс, захоўваюцца ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама да 1 лістапада 2019 года.