З цікавасцю аб бяспецы! Выхаванцы аздараўленчага лагера “Лесавічок” Шчорсаўскай школы сустрэліся з супрацоўнікамі Навагрудскага РАНС

13 июля 2020 1001

7 ліпеня ў летнім аздараўленчым лагеры “Лесавічок” адбылася цікавая сустрэча хлопчыкаў і дзяўчынак і супрацоўнікаў Навагрудскага РАНС. Нашы дзеці вельмі весела і з цікавасцю правялі час.

У форме займальнай гульні супрацоўнікі Навагрудскага РАНС нагадалі дзецям нумары тэлефонаў экстраных службаў, а таксама асноўныя правілы бяспекі жыццядзейнасці падчас пажараў, падарылі цікавыя кнігі і буклеты. А потым усе жадаючыя змаглі прымерыць баявое адзенне агняборцаў, а самыя актыўныя атрымалі салодкія прызы. Больш за ўсё навучэнцам спадабалася спецабсталяванне пажарных.

Мэтай дадзенага мерапрыемства было павысіць веды вучняў пра бяспеку іх жыццядзейнасці, паўтарыць нумары тэлефонаў экстраных службаў, а таксама звярнуць увагу на важнасць прафесію пажарных.

Алег Хартоўскі,

дырэктар лагера Шчорсаўскага дз/с-СШ