З 1 сакавіка забаронена аматарская і прамысловая лоўля шчупака звычайнага

З 1 сакавіка забаронена аматарская і прамысловая лоўля шчупака звычайнага

З 1 сакавіка забаронена аматарская і прамысловая лоўля шчупака звычайнага

03 марта 2021 840

З мэтай захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення рыбы ў адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, з 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі (за выключэннем Віцебшчыны) уводзіцца забарона на аматарскую і прамысловую лоўлю шчупака звычайнага, якая будзе доўжыцца па 15 красавіка; у Віцебскай вобласці забарона дзейнічае з 9 сакавіка па 25 красавіка.

Ахоўныя меры звязаны з пачаткам нерасту ў шчупака, які пачынаецца раней за іншых вяснова-нерастуючых рыб, паколькі яны не так патрабавальныя да прагрэву вады.

Лоўля шчупака звычайнага ў перыяд забароны кваліфікуецца па ч. 1 арт. 16.25 Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных права­парушэннях». Здабыча рыбы або іншых водных аб’ектаў без належнага на тое дазволу альбо ў забаронены час, у забароненых месцах ці забароненымі прыладамі і спосабамі цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, на ІП – ад 20 да 100 базавых велічынь, на юрыдычную асобу – ад 100 да 500 базавых велічынь.

У адпаведнасці з правіламі вя­дзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства такса для вызначэння памеру кампенсацыі шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю фізічнымі і юрыдычнымі асобамі ў выніку незаконнай канфіскацыі або знішчэння шчупака звычайнага (3 базавыя велічыні) у перыяд забароны на яго лоўлю налічваецца ў трайным памеры і складае 9 базавых велічынь. Акрамя таго, кошт незаконна здабытага шчупака складзе 0,5 базавай велічыні (14,5 руб.) за 1 асобіну.


У выпадку ненаўмыснай здабычы шчупака звычайнага ў забаронены час (з 1 сакавіка па 15 красавіка) неабходна яго выпусціць у жывым выглядзе ў рыбалоўныя ўгоддзі.

Навагрудская міжраённая інспекцыія аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што, калі грама­дзяне валодаюць інфармацыяй аб фактах незаконнай здабычы шчупака ва ўказаны перыяд, можна паведаміць аб гэтым па тэлэфонах «гарачай лініі» Дзяржаўнай інспекцыі: 8(017) 39-00-000, 8(033) 333-6000, 8 (0152) 33-70-00, 8 (033) 364-33-36, 8 (01597) 4-53-83 кругласутачна.

І. Бяспалы,

начальнік інспекцыі

   Фота носіць ілюстрацыйны характар