Як выхаваць дзіця не караючы, расказвае педагог сацыяльны дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 Навагрудка

Як выхаваць дзіця  не караючы, расказвае педагог сацыяльны дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 Навагрудка

Як выхаваць дзіця не караючы, расказвае педагог сацыяльны дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №1 Навагрудка

10 октября 2020 1036

У дзяцінстве мы не раз давалі сабе абяцанне не паўтараць памылак сваіх бацькоў, казалі сабе: "Я ніколі не буду так паступаць з уласным дзіцем!"Але калі з'яўляюцца дзеці, нам не дапамагаюць ні дадзеныя сабе абяцанні, ні стопкі кніг па псіхалогіі і педагогіцы, парады сябровак і бабуль. Памылкі ў выхаванні прыводзяць да таго, што дзеці становяцца ўтойлівымі і некіравальнымі, дзіцячая агрэсія напальвае адносіны ў сям'і.

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №1 прайшоў семінар-практыкум "Як выхаваць дзіця не караючы". Удзельнікі семінара пазнаёміліся з псіхалагічнымі асаблівасцямі дзяцей дашкольнага ўзросту і з методыкамі якія могуць выкарыстоўваць у выхаванні сваіх дзяцей. Шэраг практыкаванняў дазволіў бацькам адчуць сябе на месцы сваіх дзяцей, выпрабаваць тыя пачуцці, што адчувае дзіця у той ці іншай крытычнай сітуацыі.

У семінары выкарыстоўваліся практыкаванні: "Псіхалагічная загадка", "Недзіцячыя забароны", "Усемагутны кампетэнтны гігант", "Што чуе дзіця, калі яго лаюць", "Лопайся бурбалка" і інш. Практыкаванні спрыялі таму, што большасць бацькоў задумаліся аб сваіх словах і дзеяннях у адносінах да сваіх дзяцей, прачулі ўвесь цяжар негатыўна кінутых фраз, пра якія не рэдка нават не задумваліся кажучы іх дзецям.Семінар-практыкум змяніў дарослае стаўленне да асаблівасцяў дзіцячах паводзінаў, і мы спадзяемся, што выхаванне ў гэтых сем'ях будзе праходзіць у мірнай і спрыяльнай абстаноўцы без крыкаў і пакаранняў.

Кацярына Буінская,

педагог сацыяльны ДЦРД №1 г. Навагрудка