Як адпачывалі ў аздараўленчым лагеры вучні Любчанскай школы

Як адпачывалі ў аздараўленчым лагеры вучні Любчанскай школы

Як адпачывалі ў аздараўленчым лагеры вучні Любчанскай школы

08 ноября 2020 1756

         З кожным годам узрастае папулярнасць школьных аздараўленчых лагераў. Гэта форма адпачынку падчас школьных канікул дазваляе бацькам быць упэўненымі, што іх дзеці не губляюць час дарэмна, а праводзяць яго з карысцю для сваіго асабістага развіцця. Не ўзнікае сумненняў, што цікавыя канікулы, поўныя ўражанняў і пазітыўных эмоцый куды лепш для дзяцей, чым час, праведзены дома з гаджэтам у руках.

        Акрамя гэтага, для бацькоў час школьных канікул – гэта пэўная сітуацыя трывожнасці: калі дзеці не ў школе, значыць іх вольны час павінен кім-небудзь кантралявацца. Тут на дапамогу бацькам прыходзяць педагогі, для іх работа ў аздараўленчым лагеры яшчэ адна магчымасць бліжэй пазнаць вучняў, матываваць іх на дасягненне новых вяршынь, адкрыццё сваіх талентаў. Падчас такога нефармальнага камунікатыўнага працэсу нараджаецца многа новых творчых ідэй, педагогі становяцца для вучняў сапраўднымі генератарамі крэатыўных праектаў.

         Выхавацелі лагера заўсёды імкнуцца знайсці цікавыя, нестандартныя формы правядзення мерапрыемстваў, унесці ў работу лагера новыя элементы, захапіць дзяцей гульнямі, музычна-забаўляльнымі праграмамі, конкурсамі.

         Школьны лагер нельга ўявіць сабе без спартыўных спаборніцтваў, спартландый, ранішняй гімнастыкі і іншых мерапрыемстваў, прысвечаных здароваму ладу жыцця. Кіраўнік фізічнага выхавання адказвае за актыўны спартыўны настрой удзельнікаў лагера.

         Якасны адпачынак дзецям не магчыма арганізаваць не выкарыстоўваючы сучасныя тэхнічныя сродкі. Радасна, што наша навучальная ўстанова валодае неабходным тэхнічным абсталяваннем, такім як мульціборды, інтэрактыўная дошка для таго, каб дзеці маглі разлічваць на развіццё сваіх здольнасцяў і інтарэсаў.

         У лагеры вялікая ўвага надаецца арганізацыі здаровага збалансаванага харчавання дзяцей. Разнастайнае меню, строгі кантроль якасці дазваляюць задаволіць патрэбы бацькоў і пачуць словы падзякі ад вучняў.

         Па добрай традыцыі завяршаецца работа лагера святочным канцэртам, або іншым кульмінацыйным мерапрыемствам, на якім падводзяцца вынікі работы, адзначаюцца пераможцы конкурсаў. Без падарункаў не застаецца ні адзін удзельнік лагернай змены.

        Восеньскія канікулы і гэтага года не сталі выключэннем. Добры настрой панаваў у нашым лагеры “Восеньскі Ералаш”. Лагерная змена была кароткай, усяго шэсць дзён, але якімі насычанымі яны былі! Колькі забаўных момантаў, кур’ёзных сітуацый, цікавых адкрыццяў адбылося за гэтыя дні!

         Важна, што кожны работнік, які працаваў у лагеры з вялікай адказнасцю выконваў свае абавязкі, з пазітыўным настроем адносіўся да даручанай справы, таму і вынік ёсць – усмешкі на тварах дзяцей і падзяка іх бацькоў. Восеньскія канікулы прамінулі, а радасныя ўспаміны засталіся!    

Вераніка Аляшкевіч,

дырэктар Любчанскай СШ