Выхаванцы спецшколы-інтэрната пазнаёміліся з чароўным светам лялечнага мастацтва

Выхаванцы спецшколы-інтэрната пазнаёміліся з чароўным светам лялечнага мастацтва

Выхаванцы спецшколы-інтэрната пазнаёміліся з чароўным светам лялечнага мастацтва

27 октября 2020 865

 Выхаванцы старэйшых класаў Навагрудскай спецшколы інтэрната 17 кастрычніка пабывалі на інтэрактыўнай выстаўцы «Іншая жыццё або дочкі-маці», якая праходзіць у Навагрудскім краязнаўчым музеі. Дзеці змаглі зазірнуць у гісторыю і прасачыць доўгі шлях развіцця лялечнага мастацтва ад самых старажытных часоў да нашых дзён. Прадстаўнікамі музея была прыадчынена заслона таямніцы лялькі і дзецям прадставілася магчымасць зазірнуць у гэты чароўны свет.


Лялькі – неад’емная частка нашага жыцця,няхай гэта будзе напамін пра дзяцінства або прыгожы аксэсуар: яны сустракаюць нас у магазіне ці на базары, глядзяць з экранаў тэлевізара, сустракаюцца на старонках кніг і часопісаў, прадаюцца на аукцыёнах. Стварэнне лялькі заўсёды прызнавалася вельмі тонкім мастацтвам – майстры лялечнікі спрадвеку шанаваліся ў грамадстве, а калекцыянеры гатовы былі аддаць немалыя грошы за тое, каб набыць цікавую ляльку і папоўніць сваю калекцыю.


Нашым выхаванцам прадставілася магчымасць пазнаёміцца з цацкамі сваіх бацькоў, дзядоў і бабуль якія жылі, выхоўваліся, вучыліся у часы Саюза Савецкіх Сацыялістычных рэспублік .Яны змаглі не толькі паглядзець ,але і патрымаць у руках лялькі тых часоў, паспрабаваць пагуляць з вельмі цікавымі цацкамі.

Сваімі ўражаннямі дзеці яшчэ доўга дзяліліся адзін з адным. Выхаванцы выйшлі з выставы са станоўчымі эмоцыямі!

Вольга Радчанка,

выхавацель Навагрудскай спецшколы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжкасцямі ў навучанні