Выхаванцы рознаўзроставай групы Вераб’евіцкага дзіцячага сада-базавай школы сустрэліся з воінам-інтэрнацыяналістам

Выхаванцы рознаўзроставай групы Вераб’евіцкага дзіцячага сада-базавай школы сустрэліся з воінам-інтэрнацыяналістам

15 февраля 2020 1024

14 лютага ў госці да выхаванцаў рознаўзроставай групы Вераб’евіцкага дзіцячага сада-базавай школы завітаў даўгачаканы госць, былы салдат - інтэрнацыяналіст Віктар Іванавіч Судакевіч.



Дзеці з вялікім задавальненнем і цікавасцю слухалі аповеды Віктара Іванавіча. Дзеці цягнулі свае маленькія ручкі, каб дакрануцца да медалёў героя, дакрануцца да святога. Другі год запар гэты невялічкі з выгляду мужчына працуе ў нашай установе адукацыі качагарам, дае цяпло нашым дзецям і дарослым. З ім заўсёды прыемна пагаварыць на розныя тэмы. Ведаем, што ён заядлы рыбак. Не страціў ён і пачуццё гумару за гэтыя гады. Ад яго самога зыходзіць душэўнае цяпло. Хочацца павіншаваць паважанага Віктара Іванавіча са святам і пажадаць яму моцнага здароўя, доўгіх год жыцця,сямейнага дабрабыту і добрага “клёву”.

Святлана Болдзісава,    

выхавацель рознаўзроставай групы Вераб’евіцкага дз/с-БШ