Выхаванцы Любчанскага ДЦРД запрашаюць паглядзець тэатралізаваную пастаноўку па энергазберажэнню

Выхаванцы Любчанскага ДЦРД запрашаюць  паглядзець тэатралізаваную пастаноўку па энергазберажэнню

Выхаванцы Любчанскага ДЦРД запрашаюць паглядзець тэатралізаваную пастаноўку па энергазберажэнню

28 ноября 2020 705

          У цяперашні час перад нашай грамадскасцю стаіць вельмі важная задача – змяніць у кожнага грамадзяніна меркаванне аб тым, што прыродныя энергарэсурсы невычарпальныя. І калі гэта меркаванне дарослых змяніць няпроста, то неабходна такую работу пачынаць з маленства. Менавіта гэты перыяд з’яўляецца багатым для фарміравання ў будучага грамадзяніна беражлівых адносін да энэргарэсурсаў сваёй краіны.

          Мы, педагогі нашай дашкольнай установы, таксама прыкладаем свае намаганні на вырашэнне дадзенай задачы не толькі ў розных відах работы з дашкольнікамі, але і вядзём прапагандыскую работу сярод бацькоў.

          Менавіта па гэтаму разам з выхаванцамі мы падрыхтавалі тэатралізаваную пастаноўку “Казка пра тое, як калабок дзеду з бабай дапамог – цяпло, святло і ваду збярог”. Якой падзяліліся на старонках інтэрнэт партала з бацькоўскай грамадскасцю.


Маленькія акцёры з захапленнем выканалі ролі казачных герояў, навучылі і далі парады як трэба берагчы энэргарэсурсы.


          Усіх зацікаўленых запрашаем да прагляду казкі на сайт нашай дашкольнай установы. Прыемнага прагляду!


Ала Гірыс,

выхавальнік Любчанскага ДЦРД