Выхаванцы лагера «Следапыт» Уселюбскай школы умацоўваюць імунітэт

Выхаванцы лагера «Следапыт»  Уселюбскай школы умацоўваюць імунітэт

Выхаванцы лагера «Следапыт» Уселюбскай школы умацоўваюць імунітэт

06 Июля 2020 238

Ва Уселюбскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе ў летнім лагеры «Следапыт» аздараўленчая дзейнасць накіравана на ўмацаванне імунітэту дзяцей з апорай на працэдуры закальвання і натуральныя фактары: сонца, паветра і ваду.

Кожны дзень у лагеры пачынаецца з ранішняй зарадкі, якая праводзіцца на свежым паветры, з абавязковай працэдурай босахаджэння для павышэння імунітэту і атрымання магутнага эмацыйнага зараду для арганізма на цэлы дзень.


Штодня выхаванцы прымаюць паветраныя і сонечныя ванны, а масавыя спартыўныя мерапрыемствы і рухомыя гульні праводзяцца толькі на адкрытым паветры.

Максімальна выкарыстоўваюцца і водныя працэдуры загартоўвання. Пад кіраўніцтвам медработніка складзены спіс выхаванцаў і графік для штодзённага аблівання іх вадой.


Аздараўленне дзяцей летам праводзіць нескладана, трэба толькі памятаць аб стане здароўя і індывідуальных асаблівасцях кожнага выхаванца. 


Жанна Антановіч,

дырэктар лагера «Следапыт» Уселюбскага дз/с-СШ