Вучні Вераб’евіцкай базавай школы вывучаюць гісторыю роднага краю

Вучні Вераб’евіцкай базавай школы вывучаюць гісторыю роднага краю

Вучні Вераб’евіцкай базавай школы вывучаюць гісторыю роднага краю

21 февраля 2021 846

      У нашай мясцовасці жывуць сапраўдныя носьбіты народных традыцый, жывыя сведкі тых абрадаў, што праводзілі нашы продкі. Вучні школы, неабыякавыя да беларускай культуры, сваіх каранёў і лічаць, што сорамна не ведаць гісторыю свайго краю. У рамках рэпубліканскага конкурса “Пазнай Беларусь” школьнікі   наведалі жанчын-жыхарак Вераб’евіцкага сельскага савета і запісалі мясцовыя абрады.

Падчас падрыхтоўкі да абрада “Хрэсьбіны”, дзеці старанна шукалі рэквізіт. Няпроста было знайсці вышыванкі. А чаго былі вартыя пошукі калыскі! Але школьнікам пашанцавала. Жыхарка аг.Вялікія Вераб’евічы Антановіч Ніна Дзмітраўна знайшла на гарышчы бацькоўскай спадчыны даўнейшую калыску-люльку. А ў Карповіч Лідзіі Георгіеўны, старэйшай жыхаркі з вёскі Ракевічы захаваліся вышываныя абрусы, ручнікі.

   Вучні вырашылі ўзнавіць абрад і падрыхтавалі невялікае прадстаўленне: гаспадар і гаспадыня гасцінна сустракалі гасцей, кума і кум жадалі у будучым немаляўці добрае майстэрства, пераступаючы праз сякеру, пілу і долата, бабка-павітуха абносіла “бабкіну” кашу вакол стала, жадаючы дзіцяці лепшай долі… Дзякуючы такім мерапрыемствам, школьнікі пачынаюць адчуваць, што гісторыя, якую яны вывучаюць па падручніках, тварылася тут, у роднай мясцовасці, і тварылі яе таксама і іх продкі.

Наталля Скварада,

настаўнік пачатковых класаў Вераб’евіцкага д/с-БШ