Вучаніца Пятрэвіцкай школы Юля Сыцевіч прыме ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу “Жывая класіка” (+відэа)

22 апреля 2020 1407

“Беларуская пісьменнасць ад вытокаў да сучаснасці – нацыянальны набытак і гонар” – так гучыць  дэвіз рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”. Вучні і чытачы  бібліятэкі Пятрэвіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прынялі актыўны ўдзел у школьным этапе конкурса.

Мэт у конкурсу шмат  –  павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання; развіццё і захаванне высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства; выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых узорах нацыянальнай літаратуры; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблематыкі чытання; пашырэння чытацкага кругагляду; пошук і падтрымка таленавітай моладзі.

Да ўдзелу ў раённым этапе, безумоўна, адабралі верш Еўдакіі Лось у выкананні Юлі Сыцевіч, вучаніцы 10 класа.

Наталля Юшкевіч,

школьны бібліятэкар