Вопытам выкарыстання беларускіх народных прыказак і прымавак для карэкцыі дысграфіі дзеліцца настаўнік-дэфектолог СШ №3 Навагрудка

Вопытам выкарыстання беларускіх народных прыказак і прымавак для карэкцыі дысграфіі дзеліцца настаўнік-дэфектолог СШ №3 Навагрудка

Вопытам выкарыстання беларускіх народных прыказак і прымавак для карэкцыі дысграфіі дзеліцца настаўнік-дэфектолог СШ №3 Навагрудка

17 ноября 2020 1961

Дысграфія – спецыфічнае парушэнне  маўлення ў малодшых школьнікаў, якое праяўляецца ў цяжкасцях засваення і выкарыстання навыка пісьма. Парушэнне пісьма непарыўна звязана з узроўннем сфарміраванасці фанематычнага слыху.  Інакш кажучы, як дзіця чуе, так яно і піша. З боку здаецца, што яно няўважлівае, часта адцягвае ўвагу на іншыя раздражняльнікі. Часам так і ёсць. Але пераважна можна заўважыць дзіўныую рэч – дзіця быццам і слухае ўважліва, і пазірае прама ў вочы суразмоўцу, але, калі папрасіць яго паўтарыць пачутае ці запісаць пад дыктоўку, узнікаюць вялікія цяжкасці.

Вучань або зусім не можа нічога паўтарыць, або  гаворыць не тое, што яму казалі. А  у час  запісу пад дыктоўку можна вызначыць асобыя спецыфічныя памылкі, якія не звязаны з засваеннем правіл правапісання. 

Вось тут мы і бачым праяўленне дысграфіі, абумоўленай фанетыка-фанематычным недаразвіццём маўлення.


Гэта значыць, што вучань не правільна ўспрымае  на слых менавіта падобныя па гучанню і артыкуляцыі гукі. Замест слова “музей” можа пачуць “бузей”, а замест  “баня” - “Ваня” і інш.  Дарэчы, такія моманты датычацца і галосных гукаў: замест “кут” дзіця чуе “кот”, альбо “кіт”, альбо, нават, “кат”. Часта вучань не падзяляе словы пры запісе пад дыктоўку – усе словы піша злітна, не вызначае па інтанацыі суразмоўцы, дзе трэба ставіць коску ці кропку.

Дзеля паспяховай работы над пераадоленнем такіх цяжкасцей можна выкарыстоўваць розныя метады і прыёмы. Але ў век, калі вывучэнне мудрасці народа ажыццяўляецца ў асноўным толькі у час школьных урокаў, а з гістарычнай спадчынай дзеці знаёмяцца не праз размову з больш сталым пакаленнем, а дзякуючы літаратуры,  ці наведванню музея, нечакана цікавым, а, галоўнае, эфектыўным метадам стала выкарыстанне на карэкцыйных занятках народных прыказак і прымавак.


Што датычыцца дзяцей з фанетыка-фанематычным недаразвіццём мовы, то тут трэба адзначыць іх дастатковую эфектыўнасць.

 Станоўчы выйнік удалося атрымаць пры адпрацоўцы навыка дэференцыяцыі апазіторных гукаў на слых.

Перавага аддавалася выкарыстанню прыказак і прымавак таму, што яны маюць выгляд зарыфмаванай мовы. А рыфма, як вядома, заўсёды лепш запамінаецца і ўспрымаецца.

Акрамя развіцця фанематычнага слыху, дзеці не толькі з захапленнем прамаўлялі прыказкі і прымаўкі, але і вучыліся правільна разумець  іх сэнс. Таксама пашыраўся кругагляд дзяцей, павялічваўся іх слоўнікавы запас.

Дзякуючы выкарыстанню народных прыказак і прымавак у вучняў палепшылася фанематычнае ўспрыманне (дыференцыяцыя фанем) з апорай на маўленчаслыхавы, маўленчарухальны і іншыя аналізатары. Палепшылася гукавымаўленне, дыкцыя і артыкуляцыя.

Значныя поспехі ў развіцці маўленчага аналізу і сінтэзу: дзеці дапускаюць менш памылак пры вызначэнні колькасці і паслядоўнасці слоў у сказах. Паступова паляпшаецца граматычны строй мовы: вучні дастаткова валодаюць навыкамі словазмяннення і словаўтварэння.


Значна лепш развіваецца звязная мова. Дзеці не толькі дасягнулі пэўных поспехаў у пераказах, але і самі больш паспяхова складаюць апісальныя аповеды па сюжэтных малюнках, серыі сюжэтных малюнкаў.

Таксама,  дзякуючы прыказкам і прымаўкам, узбагачаецца слоўнікавы запас, што садзейнічае удасканаленню камунікатыўных навыкаў і надае магчымасць вучням больш свабодна паводзіць сябе ў розных жыццёвых абставінах, быць  усебакова развітымі, уносіць пэўны ўклад ва ўшанаванне нацыянальнай спадчыны, вуснай народнай творчасці. 

А.М. Стрыга,

настаўнік-дэфектолог СШ №3 Навагрудка