Віншуем навагрудчан са Святам працы!

Віншуем навагрудчан са Святам працы!

Віншуем навагрудчан са Святам працы!

01 мая 2020 1803

1 Мая для многіх пакаленняў быў і застаецца сімвалам вясенняга абнаўлення, адзінства, мірнай стваральнай працы Гэты дзень напоўнены сонечным святлом і цяплом, адзначаны асаблівым пачуццём салідарнасці ўсіх, хто любіць працаваць і сваімі рукамі стварае будучае.

Першамай – гэта, у першую чаргу, даніна павагі людзям працы, тым традыцыям, якія былі калісьці закладзены і дагэтуль беражліва захоўваюцца і перадаюцца ў пакаленнях. Наша агульнае імкненне – забяспечыць дастойнае жыццё сабе, сваім родным, жыць у міры і згодзе – натхняе на штодзённую добрасумленную працу, якая ляжыць у аснове дабрабыту кожнай сям’і, грамадства і дзяржавы. Няхай у кожнага з нас будзе любімая справа, а жыццё напоўнена творчасцю, смелымі задумкамі і яркімі падзеямі! 

19700 навагрудчан заняты ў эканоміцы

14990 чалавек налічвае аб’яднанне прафсаюзаў раёна

3050 працуючых – людзі пенсіённага ўзросту
Падрыхтавала Алена Ганцэвіч, "НЖ"