Указ аб адчужэнні дамоў у весцы. Что змяняецца і па якой цане іх можна будзе купіць

Указ аб адчужэнні дамоў у весцы. Что змяняецца і па якой цане іх можна будзе купіць

Указ аб адчужэнні дамоў у весцы. Что змяняецца і па якой цане іх можна будзе купіць

09 апреля 2021 945
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб адчужэнні дамоў у вёсцы. Дакументам прадугледжана стварэнне спрыяльных умоў для адчужэння і эфектыўнага выкарыстання гэтых відаў нерухомай маёмасці. Што змяняецца і па якой цане іх можна будзе купіць?

Указам ад 24 сакавіка № 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні работы з пустуючымі дамамі» спрашчаецца парадак адчужэння грамадзянамі прыналежных ім жылых дамоў у сельскіх населеных пунктах і гарадах раённага падпарадкавання, якія былі пабудаваны да 8 мая 2003 г. (даты ўступлення ў сілу закона «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёю»).

Адчужацца такія дамы могуць без наяўнасці правазасведчвальных дакументаў на іх пры ўмове ўнясення звестак аб жылых дамах у пагаспадарчую кнігу сельскага (пасялковага) выканаўчага камітэта альбо іх узвядзення на зямельных участках, прадастаўленых у адпаведнасці з заканадаўствам (незалежна ад дзяржаўнай рэгістрацыі правоў на гэтыя ўчасткі).

Рэгістраваць дагаворы адчужэння будуць выканкамы па месцы знаходжання жылых дамоў без спагнання платы, а афармляць правазасведчвальныя дакументы на іх і зямельныя ўчасткі павінны будуць пакупнікі.

Указам таксама забяспечваецца стварэнне ўмоў для ўключэння ў абарот жылых дамоў, якія пустуюць тры гады і больш або знаходзяцца ў аварыйным стане, а таксама зай­маемых імі зямельных участкаў. Прадугледжаны адпаведны алгарытм работы выканкамаў па выяўленні такіх дамоў і ўключэнні іх у Адзіны рэестр пустуючых дамоў. Доступ да гэтай базы даных будзе прадастаўляцца зацікаўленым на бязвыплатнай аснове.

Пустуючыя жылыя дамы, прызнаныя судом безгаспадарчымі і перададзеныя ва ўласнасць адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, змогуць прадавацца выканкамамі на аўкцыёнах па рыначным кошце з магчымасцю паэтапнага зніжэння цаны да адной базавай велічыні. Аблвыканкамы надзяляюцца правам вызначаць населеныя пункты, на тэрыторыі якіх пустуючыя дамы могуць быць прададзены адразу за адну базавую велічыню. Пакупніку такога дома па яго заяве прадастаўляецца растэрміноўка аплаты на тэрмін да трох гадоў без індэксацыі плацяжоў.

Знос непрыдатных для выкарыстання пустуючых дамоў не вышэйшых за два паверхі дапускаецца без распрацоўкі адпаведнай праектнай дакументацыі.

У тэму

Аддзелам архітэктуры і будаўніцтва Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі ад 4 верасня 2018 г. № 357 «Аб пустуючых і старых дамах» вядуцца электронныя рэестры такіх дамоў.

Па стане на 1 студзеня 2021 г. 34 жылыя дамы ўнесены ў рэестр пустуючых дамоў, у тым ліку 8 дамоў у 2020 г. У рэестры старых дамоў на ўліку 47, з іх 1 дом унесены ў 2020 г. На сённяшні дзень 8 пустуючых дамоў выключаны рашэннем райвыканкама з рэестра пустуючых.

За 2020 год з уключаных у рэестр пустуючых па 5 дамах пададзены заявы ў суд Навагрудскага раёна аб прызнанні іх безгаспадарчымі, з якіх 4 дамы па рашэнні суда прызнаныя безгаспадарчымі і перададзены ва ўласнасць сельсаветаў.

Сельскія выканаўчыя камітэты праводзяць работу па зносе дамоў і падмуркаў. На тэрыторыі 10 сельскіх саветаў Навагрудскага раёна размешчаны 12 492 домаўладанняў, з іх 1589 дамоў старыя і пустуючыя, што складае 12,7 % ад агульнай колькасці домаўладанняў. За 2020 г. знесена 49 дамоў і 32 падмуркі.

На рэалізацыю ўказа за 2020 г. на знос пустуючых і старых дамоў з бюджэту затрачана 42333,03 руб.

Фота носіць ілюстрацыйны характар

Алена Ермакова, «НЖ».