У яслях-садзе № 12 Навагрудка прайшоў адзіны дзень роднай мовы

У яслях-садзе № 12 Навагрудка прайшоў адзіны дзень роднай мовы

У яслях-садзе № 12 Навагрудка прайшоў адзіны дзень роднай мовы

22 февраля 2021 1099

На працягу дня з выхаванцамі ясляў-сада праводзіўся шэраг разнастайных мерапрыемстваў: заняткі, гульні, гутаркі, дзецям чыталі казкі і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі загадкі на роднай мове, малявалі адгадкі каляровымі алоўкамі, разгадвалі рэбусы.

Ёсць у нашых дзяцей магчымасць дакрануцца да нацыянальнай культуры праз беларускую вопратку – апрануць беларускі нацыянальны касцюм і разглядзець самабытнасць, яркасць і прыгажосць арнамента адзення, якое апраналі людзі ў далёкім мінулым.

Дзеці малодшых груп падарожнічалі «Па старонках роднай мовы». Праз розныя віды дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага – яны мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.

Выхаванцы сярэдніх груп захапіліся падарожжам ў казку. У гэты дзень дзеці вучыліся эмацыянальна ўспрымаць казку, разумець яе змест, вымаўляць беларускія словы.

«Мой родны кут – мая зямля» – так гучала тэма беларускамоўнага дня ў старэйшых дашкольнікаў. Да дзяцей у госці завіталі беларускія лялькі Янка і Арынка, з якімі дзеці чыталі вершы на беларускай мове, гулялі ў рухомыя беларускія гульні, адгадвалі загадкі.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з захапленнем прымалі ўдзел у драматызацыі беларускіх народных казак.

Таксама дзеці наведалі выставу прадметаў вясковага побыту і прылад працы, якая была арганізавана ў дашкольнай установе.

З бацькамі нашых выхаванцаў праведзены анлайн кансультацыі ”Далучаем дзяцей да роднай мовы”, “Гучы беларуская мова”.

Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

Наталля Жулінская,

выхавальнік я/с №12 Навагрудка