У рамках Тыдня прафілактыкі правапарушэнняў адбылася сустрэча вучняў Пятрэвіцкай школы з інспектарам Навагрудскага РАУС

У рамках Тыдня прафілактыкі правапарушэнняў адбылася сустрэча вучняў Пятрэвіцкай школы з інспектарам Навагрудскага РАУС

30 ноября 2021 880

Часта ў нас узнікае пытанне, пры выхаванні дзіцяці што павінна быць прыярытэтным: экалагічнае выхаванне, патрыятычнае, маральнае....? Усё гэта важна і неабходна, але.... Адказ на гэтае пытанне знаходзіцца ў народнай мудрасці:  «Ад сумы і ад турмы не заракайся». Таму, у лістападзе кожны год у Пятрэвіцкай СШ праходзіць Тыдзень прафілактыкі правапарушэнняў. 

Канечне, што галаўнымі гасцямі ў гэты тыдзень з'яўляюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў, а менавіта – ІСН.
Выключэннем не стала і ў гэтым годзе  сустрэча вучняў 8-11 класаў з начальнікам  ІСН Навагрудскага РАУС Аляксандрам Багданенка.  Аляксандр Васільевіч данёс да ведама прысутных інфармацыю аб правапарушэннях,  якія найбольш часта здзяйсняюцца непаўналетнімі ў сетцы Інтэрнэт, прывёў пэўныя прыклады. У ходзе гутаркі былі закрануты не толькі пытанні бяспекі ў сетцы Інтэрнэт і правілы паводзін на прасторах інтэрнэту, але і паводзіны вучняў у пазаўрочны час, правілы дарожнага руху. Начальнік ІСН нагадаў пра адказнасць за курэнне ў грамадскім месцы, за з’яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення, ужыванне наркатычных рэчываў, электронных цыгарэт.
Прадстаўнік РАУС прыехаў не з пустымі рукамі. Ён прывёз набор спецсродкаў, якімі карыстаюцца прадстаўнікі праваахоўных органаў у надзвычайных сітуацыях. 
Цэлая выставачная пляцоўка была прадстаўлена вучням старэйшых класаў. Школьнікі, асабліва юнакі, не хавалі сваёй зацікаўленасці. Калі яшчэ выпадзе шанц прымераць броніжэлет і каску, патрымаць у руках спецсродкі, сабраць і разабраць аўтамат і пісталет.

Вучні не завочна, а ў сапраўдна ў звычайны вучэбны дзень пазнаёміліся з цяжкасцямі і рэаліямі працы прадстаўнікоў праваахоўных органаў, а галоўнае – важнасцю і неабходнасцю іх працы для звычайных людзей. Запомнілі, што іх жыццё залежыць толькі ад іх саміх.  У канцы начальнік ІСН пажадаў вучням не дапускаць правапарушэнняў і захаваць сваю біяграфію без пастаноўкі на ўлік.

Аксана Засадзінская,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
ДУА «Пятрэвіцкі ВПК д/с-СШ»