У Навагрудскай раённай бібліятэцы праходзіць фотавыстаўка Міхаіла Крыжаноўскага «Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці»

У Навагрудскай раённай бібліятэцы праходзіць фотавыстаўка Міхаіла Крыжаноўскага «Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці»

26 апреля 2019 996
У міні-галерэі «Імгненне» Навагрудскай раённай бібліятэкі 15 красавіка адбылося адкрыццё фотапраекта мінскага фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага «Эпоха Агінскага: аднаўленне памяці». Падчас творчай сустрэчы навагрудчане мелі магчымасць пазнаёміцца з аўтарам, які звярнуўся да эпохі Агінскага, каб аднавіць памяць суайчыннікаў пра славутага земляка, як шматграннай асобы, віднага палітычнага дзеяча і таленавітага кампазітара. IMG_9173 IMG_9178 IMG_9200 Выстаўка адлюстроўвае помнік гістарычна-культурнай спадчыны «Ансамбль былога палаца Агінскіх пачатку 19 стагоддзя» у вёсцы Залессе Смаргонскага раёна. У фотасюжэтах майстра прырода, краявіды дзівосных куткоў, дзе жыў і тварыў Міхаіл Клеафас Агінскі, старадаўняя і сучасная архітэктура. Да прагляду прапануюцца 39 фотаработ. У аснову серыі фатаграфій пакладзены фотаматэрыялы, знятыя ў розныя гады, сюжэты, прысвечаныя актуальным пытанням захавання культурнага асяродку, паказаны стан палацавага ансамбля «Паўночныя Афіны», яго мінулае і сучаснасць. На сустрэчу з фотамастаком прыйшлі навучэнцы Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Міхаіл Крыжаноўскі як эканаміст-мэнэджар расказаў, што патрэбна ведаць, каб займацца фотасправай на прафесійным узроўні, правёў экскурсію па выстаўцы фотаздымкаў. Адбылося знаёмства Міхаіла Крыжаноўскага з фатографам-аматарам Міхаілам Касабукіным, у калекцыі якога не адна тысяча фотаздымкаў, прысвечаных прыгажосці роднай Навагрудчыны, фотамайстры падзяліліся ўражаннямі і парадамі. Міхаіл Крыжаноўскі – адзін з лепшых фотамастакоў Беларусі, удзельнік міжнародных фотавыставак і конкурсаў, удзельнічае ў дабрачынных праектах, арганізуе іх пры абласным і гарадскім таварыствах інвалідаў Мінска. Як сапраўдны майстар партрэтных, рэпартажных і мастацкіх здымкаў, умее адшукаць, адкрыць і адлюстраваць у кадры самае патаемнае, няўлоўнае і індывідуальнае, што надае непаўторнасць і прыцягальнасць кожнай з яго работ. Фатаграфіі фотамастака нікога не пакінулі абыякавымі, напэўна таму, што яго творы адлюстроўваюць любоў да радзімы. IMG_9205 IMG_9193 IMG_9179 IMG_9187 IMG_9185 IMG_9200 Невядомыя старонкі жыцця і творчасці пра асобу Агінскага адкрыла кніжная выстава. Прыемную атмасферу і асабовы настрой стваралі чароўныя гукі ля-мінорнага паланэза Агінскага. Музыка, якой гучаць вечна… Выстаўка працуе да 30 мая. Запрашаем гасцей і навагрудчан у міні-галерэю.   Вольга Пісар, «НЖ», Ірына Царук, дырэктар Навагрудскай раённай бібліятэкі Стоит почитать: К республиканскому субботнику присоединились работники учреждений культуры Новогрудчины Школьники городских учреждений образования стали участниками квеста «Познай Новогрудок»