У Навагрудскай бібліятэцы жыве казка

У Навагрудскай бібліятэцы жыве казка

04 апреля 2019 1115
 Ці чытаеце вы казкі сваім дзецям? Ці любяць яны чараўніцтва і прыгоды? Толькі не кажыце: «Не». Успомніце. Яны ж ведаюць усіх казачных герояў. Вы, бацькі, паспрабуйце як мага даўжэй падтрымліваць іх веру ў казку. Прадоўжыце дзяцінства сваіх дзяцей. А мы гатовы дапамагчы вам у гэтым. Абавязкова адвядзіце сваіх дзетак у Наваградскую гарадскую дзіцячую бібліятэку. Нават вы, дарослыя, будзеце прыемна ўражаны і задаволены. Там  жыве казка. З 25 сакавіка на працягу сямі дзён у бібліятэках краіны праходзіў  Тыдзень дзіцячай кнігі. Навагрудскія бібліятэкі прынялі ў ім самы актыўны ўдзел. Але я хачу расказаць пра адну з іх – Навагрудскую гарадскую дзіцячую. Бо яна, як і належыць па статусу (адзіная дзіцячая бібліятэка ў горадзе і раёне), была лепшай. Гэта ўстанова, куды дзеці прыходзяць не толькі ўзяць кнігу ці папрысутнічаць на якімсьці мерапрыемстве. Гэта месца іх зносін, а ў сучасным грамадстве гэта, магчыма, даражэй. Гэта прастора, дзе цябе выслухаюць,  дапамогуць зрабіць хатнія заданні, і яшчэ дзе ты проста можаш проста пагуляць з сябрамі. У рэшце рэшт гэта месца, дзе цябе не будуць прымушаць да нечага альбо сілком навучаць ці выхоўваць. Таму пасля школы некаторыя дзеці наўпрост ідуць сюды, у бібліятэку, і толькі потым дамоў. Вернемся да Тыдня дзіцячай кнігі. Сем сакавіцкіх дзён у бібліятэцы жыццё “кіпела”  і “бурліла”. Бібліятэкары рабілі ўсё магчымае, каб арганізаваць сваім маленькім чытачам сапраўднае свята  вясёлых прыгод, новых літаратурных адкрыццяў і сустрэч з казачнымі героямі. IMG-14fed7062a5512b659a582be00d54dcf-V IMG-1d6408e3a1dcfd89c824fd1c02103df7-VIMG-9cdf484d3d7215c6aff981982f765392-V IMG-5a9a16fc957a45530d1a8a7d384669f8-V Тыдзень пачаўся вандраваннем ў “Краіну Чыталію”.  Разам з кніжнымі героямі, а менавіта з Бурацінам і Мальвінай, Катом Базіліа і Лісой Алісай, удзельнікі мерапрыемства разгадвалі літаратурныя крыжаванкі. Хтосьці ў гэтыя дні адкрыў для сябе яшчэ адну краіну пад назвай “Чытайлэнд”. Паролем для ўвахода сюды былі чароўныя словы «Раз, два, тры – Кніга, адчыні!». У гэтых краінах дзеці адкрывалі для сябе новыя вершы, песні, урыўкі з самых любімых кніг і, вядома, ім дарылі віншаванні. Ох, і спадабалася малодшым дзецям літаратурная гульня-знаёмства «И девчонки и мальчишки, все на свете любят книжки». Сутнасць яе ў пераадольванні літаратурнага лабірынту, які трэба было прайсці згодна маршрутных лістоў. Мімікай і жэстамі дзеці дэманстравалі герояў сваіх любімых кніжак. Больш старэйшых дзяцей у бібліятэцы сустракалі  Электронік і яго сябар Рэсі. Перад імі была пастаўлена задача правесці падлеткаў у свет фэнтазі, ён даволі вялікі, і там заўсёды ёсць месца адкрыццям. На кніжных планетах дзяцей сустракалі не толькі знаёмыя ім літаратурныя героі, але і міфічныя персанажы. Заключнымі мерапрыемствамі Тыдня сталі гульня-конкурс і экскурсія-знаёмства для дашкалят. Гэта былі надзвычай цікавыя мерапрыемствы. Конкурсы "Чароўная бочачка", "Адгадай героя казкі", "Інтэлектуальны" чаргаваліся з музычнымі паўзамі з вясёлымі танцамі. І гэта яшчэ не ўсё. Дзецям паказвалі ўрыўкі з мультфільмаў. Гэта таксама знаёмства з літаратурнымі і мультыплікацыйнымі героямі адначасова. Завяршыўся Тыдзень дзіцячай кнігі падсумоўваннем вынікаў. Самых актыўных удзельнікаў мерапрыемстваў чакалі салодкія прызы і прыемныя падарункі. IMG-f4c6211b6d9ca10bb491f806267c966a-V IMG-dcd19e14bc1e9f1659c4a86e52cf1d32-V IMG-3821ddd2001566b0efd26f3a7e488225-V IMG-87a4594b7edf425c7d72d06797d7f6de-V IMG-72c20e2ebac6aec72a02aa135c10bc71-V Мэта Тыдня была дасягнута. Атрымаўся сапраўдны бенефіс дзіцячай мастацкай кнігі. Маю цвёрдую ўпэўненасць, што сучасным дзецям такое феерычнае свята вельмі  патрэбна, нават больш чым пакаленню 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя. У тыя часы больш чыталі бацькі, ды і школьныя заданні вымушалі дзяцей часцей звяртацца да кніг. А зараз усё неабходнае можна знайсці ў інтэрнэце ў скарочаным варыянце, і не трэба “марнаваць” свой вольны час на кнігу,  лепш пасядзець у сваіх гаджэтах. Таму яшчэ большую радасць выклікае ўсведамленне таго, што ў Навагрудку існуе вось такая цудоўная дзіцячая бібліятэка, месца, дзе жыве кніга, дзе жыве казка, нарэшце, дзе жывуць літаратурныя героі. Каштоўна, што на сустрэчы з імі штодня ходзяць дзеці. Бібліятэка ніколі не пустуе. Хіба толькі, калі яе чытачы знаходзяцца у школе на зянятках. Да сустрэчы у бібліятэцы!   Вольга Жых,  метадыст Навагрудскай раённай бібліятэкі   Варта пачытаць: В конце марта учащиеся Новогрудской детской школы искусств приняли участие в нескольких творческих конкурсах и показали хорошие результаты Две сестры: Беларусь и Россия. В Новогрудке прошел праздничный концерт ко Дню единения народов Беларуси и России