У Навагрудку каля "Уязной брамы" ўстаноўлена скульптура рыцара (+Відэа)

У Навагрудку каля "Уязной брамы" ўстаноўлена скульптура рыцара (+Відэа)

30 апреля 2019 2481
Бронзавую скульптуру "Абаронца горада" вышынёй 3 метры і вагой крыху больш за тону вырабіў беларускі скульптар Генадзь Буралкін. Ён жа кіраваў усім працэсам устаноўкі рыцара, які з'яўляецца часткай памятнага знака "Уязная брама". Вядома, Генадзь Васільевіч працаваў не адзін - стварэннем рыцара займалася яшчэ 10 чалавек. Увесь працэс заняў каля года. Як праходзіла ўстаноўка скульптуры, глядзіце ў нашым фотарэпартажы і відэа. IMG_2743 IMG_2757 IMG_2761 IMG_2766 IMG_2771

IMG_2784 IMG_2792 IMG_2805 IMG_2810 IMG_2838 IMG_2819

IMG_2831 IMG_3324 IMG_3330IMG_2850 Работы па абуладкаванні памятнага знака "Уязная брама" працягваюцца. Генадзь Буралкін таксама займаецца вырабам 12 барэльефаў, якія будуць адлюстроўваць розныя перыяды з гісторыі Навагрудка. Акрамя таго, па эскізах скульптара на Навагрудскім заводзе металавырабаў будуць выраблены вароты, якія ўстановяць унутры брамы. Завяршыць усе работы плануецца да канца верасня гэтага года. Урачыстае адкрыццё памятнага знака адбудзецца 5 кастрычніка ў дзень святкавання 975-годдзя Навагрудка. Анастасія Пятрова, "НЖ" Варта пачытаць: Детальный макет Новогрудского замка предлагает создать Министерство культуры Школьники городских учреждений образования стали участниками квеста «Познай Новогрудок» Рыцарские бои, королевская свадьба. В Новогрудке готовятся к 975-летию города