У Навагрудку прайшоў творчы вечар і прэзентацыя паэтычнага зборніка «Незамкнёны круг» Ганны Валенцік

У Навагрудку прайшоў творчы вечар і прэзентацыя паэтычнага зборніка «Незамкнёны круг» Ганны Валенцік

У Навагрудку прайшоў творчы вечар і прэзентацыя паэтычнага зборніка «Незамкнёны круг» Ганны Валенцік

18 мая 2019 1492

У канферэнц-зале Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа ў чацвер прайшоў творчы вечар і прэзентацыя паэтычнага зборніка «Незамкнёны круг» Ганны Сцяпанаўны Валенцік.

Многія навагрудчане ведаюць Ганну Сцяпанаўну як выкладчыка гандлёва-эканамічнага каледжа, актыўнага ўдзельніка хора ветэранаў «Радасць» і вакальнай групы «Свіцязянка», старшыню раённай асацыяцыі інвалідаў вайны і проста актыўнага і пазітыўнага чалавека. Разам з тым многія, а не толькі родныя і знаёмыя жанчыны, ведаюць яе як паэта, аўтара трох зборнікаў паэзіі. Сёлета дзякуючы ўласным намаганням Ганны Сцяпанаўны, а таксама віцэ-прэзідэнта Мікалая Герасімава і членаў МАПП у Беларусі (міжнародная асацыяцыя пісьменнікаў і публіцыстаў) Алы Ярмак, Тамары Кавальчук выдадзены ўжо чацвёрты паэтычны зборнік «Незамкнёны круг». Папярэдне Навагрудскага раённая бібліятэка выдавала брашуры з творамі Ганны Сцяпанаўны.

Падчас прэзентацыі шмат шчырых слоў прызнання, віншаванняў у адрас Ганны Сцяпанаўны прагучала ад сяброў і калег. Выкладчыкі каледжа дзяліліся цёплымі ўспамінамі пра гады сумеснай працы, сяброўскія адносіны яны падтымваюць і зараз.

alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt

Гучалі на творчым вечары і вершы, песні ў выкананні аўтара, навучэнцаў каледжа, гасцей.

Ганна Сцяпанаўна Валенцік нарадзілася ў Пермскім краі. Ёй было толькі 3 месяцы, калі бацька пайшоў на вайну, а ваяваў ён на Сталінградскім фронце. З вайны вярнуўся інвалідам.

Ганна Сцяпанаўна закончыла эканамічны факультэт Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З Урала на радзіму мужа прыехала ў 1961 годзе. З таго часу для яе Навагрудчына стала другой радзімай. Тут нарадзіліся дзве дачкі. Зараз у Ганны Сцяпанаўны 5 унукаў і 4 праўнукі. Працавала яна выкладчыкам у гандлёва-эканамічным каледжы.  

Зборнік вершаў «Незамкнёны круг» – чацвёрты зборнік. Яго выхад быў прымеркаваны да дня нараджэння Ганны Сцяпанаўны – чалавека з багатым жыццёвым вопытам і творчым плёнам. У зборнік «Незамкнёны круг» увайшлі напісаныя ў апошнія гады вершы на самыя розныя тэмы: любові да Навагрудчыны, прыроды і людзей, вершы-прысвячэнні з нагоды юбілеяў, знамянальных падзей. Ганна Сцяпанаўна бачыць у абыдзенным прыгожае, перадае ўласныя пачуцці. Час ад часу аўтар выступае на старонках газеты «Новае жыццё».

– На напісанне вершаў мяне натхняюць мае родныя, знаёмыя, сябры, былыя калегі па каледжы, – адзначыла Ганна Сцяпанаўна, – я пішу вершы для іх.

Акрамя паэзіі ў жанчыны шмат захапленняў. У вольны час яна любіць фатаграфіраваць, у яе сабрана калекцыя фотаапаратаў, любіць падарожнічаць, наведваць музеі, займаецца бісерапляценнем, квілінгам, а  таксама займаецца спортам – лыжамі.

Хочацца пажадаць Ганне Сцяпанаўне моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення на доўгія гады.

Вольга Пісар, «НЖ»