У касцёле Святога Міхала Навагрудка адбыўся творчы вечар

У касцёле Святога Міхала Навагрудка адбыўся творчы вечар

У касцёле Святога Міхала Навагрудка адбыўся творчы вечар

30 сентября 2019 1165

29 верасня ў нядзелю ў касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку з нагоды святкавання патранальнай урачыстасці парафіі прайшоў творчы вечар з удзелам навагрудскага інструментальнага калектыву і ксяндза Тадэвуша Крыштопіка.

 

Пачаўся вечар з выступлення навагрудскага інструментальнага музычнага калектыву. Прагучалі усім вядомыя класічныя творы, якія выконваліся на акустычных і бас гітарах, саксафоне, фартэпіяна і перкусіі.

Пасля адбылася прэзентацыя кнігі ксяндза Тадэвуша Крыштопіка, якая была выдадзена на рускай і польскай мовах у тэкставым і аўдыёфармаце. Пасля святар разам з гітарыстам выканаў свае новыя духоўныя песні.

Пасля сустрэчы кожны атрымаў у падарунак дыск з апошнімі песнямі ксяндза Тадэвуша на розных мовах.





 

Ксёндз Юрый Жэгарын,

настаяцель парафіі Святога Міхала Арханёла