Тыдзень праваслаўнай кнігі ў Навагрудку

Тыдзень праваслаўнай кнігі ў Навагрудку

23 марта 2019 1753
З 14 па 21 сакавіка прайшоў Тыдзень праваслаўнай кнігі. У гэтыя дні навагрудскія бібліятэкі актыўна працавалі з праваслаўным сястрынствам у гонар Іаана Багаслова з мэтай прыцягнення моладзі да чытання літаратуры пра дабрыню, міласэрнасць, узаемаразуменне. Цікава прайшлі сустрэчы са святарамі, пратаіерэем Аляксандрам, настаяцелем храма «Неспадзяваная радасць» і айцом Мікалаем сабора Святога Мікалая ў Навагрудку. Адбылося знаёмства са старадаўнімі праваслаўнымі кнігамі XIX - пачатку XX стагоддзя: напрастольнае Евангелле, мінеі, зборнікамі песень, якія захоўваюцца ў Жыровіцкім манастыры. Акцэнт быў зроблены на факсімільным выданні Лаўрышаўскага Евангелля. Адну з сустрэч наведаў манах Феадосій са Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра, які вельмі падрабязна расказаў пра гісторыю напісання Лаўрышаўскага Евангелля, пра сённяшняе і мінулае манастыра. Выказаў здагадку пра тое, што святая кніга напісана на пергаменце, дзе ўжо быў тэкст нейкай іншай кнігі, і перапісчыкі з-за дарагавізны матэрыялу змылі папярэднія тэксты і напісалі Лаўрышаўскае Евангелле. Параіў вывучаць гісторыю таго месца, дзе жывуць маладыя людзі. Паразважалі аб неабходнасці і карысці кніг для сучаснага чалавека. Изображение23 036  Изображение23 035 Изображение23 031Изображение23 038 З сучаснай дзіцячай кнігай пазнаёміліся маленькія чытачы падчас сустрэчы па тэме «Міласэрнасць і кніга». ДЎзеці даведаліся аб з’яўленні славянскай пісьменнасці, аб жыцці і дзейнасці першадрукароў Івана Фёдарава, Францыска Скарыны, змаглі пазнаёміцца з творчасцю педагога і дзіцячага пісьменніка Канстанціна Ушынскага, паводле яго казак і апавяданняў ім было прапанавана паглядзець лялечны спектакль бібліятэчнага ЛіТэатра “Церамок” “Жадаем дабра”. Напрыканцы з дзецьмі пагутарылі старэйшая сястра з Навагрудскага праваслаўнага сястрынства у гонар святога апостала Іаана Багаслова Ірына Уладзіміраўна Кокаш і настаўніца СШ №1  Ніна Аляксееўна Пашкевіч аб сучаснай дзіцячай духоўнай літаратурай. Фонды бібліятэк папоўніліся новымі кнігамі.   Ірына Царук, дырэктар Навагрудскай раённай бібліятэкі   Варта пачытаць: Драгоценные жемчужины древней столицы. Что увидеть и чем заняться в Новогрудке? Навагрудак рыхтуецца адзначыць сваё 975-годдзе