Творчая ініцыятыва “МАЛАДЗІЧОК”, прысвечаная роднай мове, трэці год ладзіцца ў сярэдняй школе №4 Навагрудка

Творчая ініцыятыва “МАЛАДЗІЧОК”, прысвечаная роднай мове,  трэці год ладзіцца ў сярэдняй школе №4 Навагрудка

Творчая ініцыятыва “МАЛАДЗІЧОК”, прысвечаная роднай мове, трэці год ладзіцца ў сярэдняй школе №4 Навагрудка

22 февраля 2021 1530

21 лютага – Сусветны дзень роднай мовы. Мы пяшчотна называем нашу мову роднай, непаўторнай, мілагучнай, матчынай. Назаўжды западаюць словы маці ў сэрца. Іх нельга забыць, яны нам нагадваюць пра родную старонку, дзе мы нарадзіліся, пра самы лепшы перыяд у жыцці чалавека – дзяцінства.

Ужо трэці год у нашай установе ладзіцца творчая ініцыятыва, прысвечаная роднай мове, –“МАЛАДЗІЧОК”. Вучні пачатковых класаў спрабуюць сябе ў якасці дэкламатараў, спевакоў, акцёраў і музыкантаў спачатку ў сваіх класных калектывах, а далей лепшыя з лепшых заяўляюць аб сабе на ўзроўні школы.


Вучні 4 В класа прапанавалі на суд гледачоў інсцэніроўку верша Максіма Танка “Жук і Слімак”. Юныя артысты вельмісур’ёзна падышлі да выбарудэкарацый, музычнага афармлення, гульні герояў, чым заслужылі шыкоўныя апладысменты гледачоў. Першакласнікі Рудак Я., Пухоўская А., Ляўкевіч Л., прадставілі нізку вершаў К.Крапівы, М.Танка, Н.Гілевіча. Прыемна здзівілі і ў гэты раз нашы зорачкі Гасціловіч П., Антановіч А. сваім творчым падыходам і майстэрствам чытання грамадзянскай лірыкі, сатырычнага верша;Асмаловіч П. – шчырым, чыстым і меладычным голасам пры выкананні песні “Гномікі”; сапраўднай беларусачкай была Грамыка П., у выкананні якой прагучаў верш П.Броўкі “Дарагая Беларусь”. Цудоўным падарункам для прысутных сталі музычныя творы “Зорка Венера”, “Бульба” ў выкананніГерасімовіча У. (скрыпка) і Каляда К. (цымбалы). На конкурсе ўдала дэбютавалі Малышчык А., Стасевіч А., Арабей Р., Палтаржыцкая А. Сур’езна выступілі ў ролі вядучых “Маладзічка” вучні 3 В класа Тузін К. і Анікевіч К., чым заслужылі словы падзякі ад арганізатара конкурсу, гледачоў і ўдзельнікаў. Усе юныя артысты атрымалі дыпломы, педагогі – словы падзякі, а бацькі – станоўчыя эмоцыіі.

Прыемна, што ў гэтым годзе “Маладзічок” пашырыў свае межы. Удзельнікамі творчай ініцыятывы з’явіліся вучні 5 - 8 класаў. Іх выступленні былі прысвечаны беларускаму байкапісцу, юбіляру Кандрату Крапіве. Конкурс пачаўся з цудоўных гукаў саксафона. У выкананні Максіма Бахара прагучала мелодыя “Мой родны кут, як ты мне мілы…”

На суд журы вучні прадставілі інсцэніроўкі баек К.Крапівы “Дзед і баба”, “Мода”, “Вол і Авадзень”, “Мурашка і Жук”, “Зубы”, “Варона – мітынгоўшчыца”, “Дзве кумы”, “Дыпламаваны баран”, сатырычны верш “Крапіва”. Тэатральныя гурты прадэманстравалі крэатыў, творчасць і акцерскае майстэрства. Сапраўднай палітрай таленту, мастацкага падыходу з’явілася выступленне вучняў 8 А класа. На сцэне ігралі не толькі героі байкі Дзіця, Вожык і Змяя, але і дэкарацыі. Па выніках конкурсу ўсе тэатральныя калектывы атрымалі дыпломы, а гранпры і самыя шчырыя апладысменты ў вучняў 8 А класа.

Любоў да роднага слова, крэатыў, садружнасць дарослых і дзяцей дазваляць расці Маладзічку і станавіцца поўняй.

Марына Жыдко,

намеснік дырэктара па ВР СШ №4 г.Навагрудка